Львоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Львоў)
Горад
Львоў
укр.: Львів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1256
Першая згадка
1256
Плошча
  • 182 км²
Вышыня цэнтра
296 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 717 273 чал. (1 студзеня 2022)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
322
Паштовыя індэксы
79000–79490
Аўтамабільны код
BC / 14
КААТУУ
4610100000
Афіцыйны сайт
Львоў на карце Украіны ±
Львоў (Украіна)
Львоў
Львоў (Львоўская вобласць)
Львоў

Львоў (укр.: Львів Вымаўленне на украінскай мове ; польск.: Lwów[3]; ням.: Lemberg; лац.: Leopolis — горад льва) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Украіны, раней адзін з галоўных цэнтраў Галіцка-Валынскага княства, Кароны Каралеўства Польскага, габсбургскага Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, а пазней сталіцай Львоўскага ваяводства ў складзе Другой Польскай рэспублікі.

Паводле археалагічных даследаванняў на месцы сучаснага Львова першыя паселішчы з’явіліся яшчэ ў V стагоддзі, а паміж VIII і X стагоддзямі на тэрыторыі Львова знаходзіліся паселішчы ляхаў. У 1031 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў адваяваў гэтыя паселішчы разам з суседнімі землямі ў польскага караля Мешкі II Ламберта. Пасля нашэсцяў Батыя князь Даніла Раманавіч, валадар Галіцка-Валынскага княства, адбудаваў горад у 1240 годзе і назваў яго ў гонар свайго сына Льва.

Першая летапісная згадка Львова датуецца 1256 годам. У 1340 годзе Галічына, якая ўключала ў сябе Львоў, была далучана да Каралеўства Польскага Казімірам III Вялікім, які ў 1356 годзе надаў Львову магдэбургскае права. Львоў знаходзіўся ў складзе Польскага каралеўства да 1772 года, пасля чаго ў выніку першага падзела Рэчы Паспалітай стаў часткай Аўстрыйскай імперыі. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Львоў стаў сталіцай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, а з 1919 года — сталіцай Львоўскага ваяводства Другой Польскай рэспублікі, у складзе якой знаходзіўся да 1939 года, калі быў анексаваны Савецкім Саюзам паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, а пазней, падчас Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Львова была акупаваная нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1944 года ў выніку Львоўскага паўстання горад быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі польскай Арміяй Краёвай у супрацоўніцтве з войскамі СССР.

У канцы XIV і ў XV ст. абсалютная большасць гараджан была немцамі, пра што сведчыць судовая кніга Львоўскага магістрата за 1382—1389 гады[4]. З XV ст. Львоў паступова станавіўся адным з галоўных польскіх, а пазней і габрэйскіх культурных цэнтраў рэгіёна. Да пачатку Другой сусветнай вайны палякі і яўрэі складалі дэмаграфічную большасць горада. Халакост і масавае перасяленне палякаў змянілі структуру насельніцтва. Іншыя этнічныя групы, якія жылі ў горадзе, — русіны (сённяшнія ўкраінцы) і армяне — таксама ўнеслі вялікі ўклад у культуру Львова. У выніку сумеснага нямецка-савецкага ўварвання ў Польшчу ў пачатку Другой сусветнай вайны горад Львоў і яго правінцыі былі далучаны да СССР і былі часткай Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з 1939 па 1941 гады. З ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года Львоў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй і размяшчаўся ў Генерал-губернатарстве, пасля чаго ў ліпені 1944 года быў захоплены савецкай Чырвонай Арміяй і ў адпаведнасці з дамовамі Ялцінскай канферэнцыі быў уключаны ў склад УССР. Большасць палякаў, якія пражывалі ў Львове, былі дэпартаваныя на вернутыя па ўмовах Патсдамскага пагаднення ў Германіі землі (у Польшчы выкарыстоўваўся тэрмін «Вернутыя тэрыторыі» (польск.: Ziemie Odzyskane)), а горад стаў галоўным цэнтрам заходняй часткі Савецкай Украіны, дзе пражывалі пераважна ўкраінцы.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе горад Львоў застаўся часткай Украіны, якая атрымала незалежнасць, і па сённяшні дзень з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Львоўскай вобласці і цэнтрам Львоўскай агламерацыі з насельніцтвам каля 1,5 мільёна чалавек. Па колькасці насельніцтва горад займае сёмае месца ў краіне (станам на 1 студзеня 2014 года ў Львове пражывала 729 038 чалавек[5]). У горадзе знаходзіцца найбольшая колькасць помнікаў архітэктуры ва Украіне[6]. У 2009 годзе Львову прысвоена званне культурнай сталіцы Украіны[7]. Горад рэгулярна займае лідзіруючыя месцы ў рэйтынгах турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці[8][9][10]. Гістарычны цэнтр Львова, які ўключае ў сябе яго старадаўнія будынкі і брукаваныя вулачкі, захаваўся ў значнай ступені пасля савецкай і нацысцкай акупацый падчас Другой сусветнай вайны і занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе ёсць шмат галін прамысловасці і інстытутаў вышэйшай адукацыі, такіх як Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко і нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка». Апроч таго, Львоў з’яўляецца домам для многіх устаноў культуры сусветнага класа, у тым ліку філарманічнага аркестра і вядомага Львоўскага тэатра оперы і балета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назву "Львоў " горад атрымаў у гонар князя Льва Данілавіча, сына заснавальніка Львова Данілы Галіцкага. На працягу сваёй гісторыі Львоў ні разу не мяняў назвы. Назва горада на розных мовах гучыць так: украінскай — Львів, польскай — Lwów ( Львув), рускай — Львов, нямецкай — Lemberg (Лемберг; зараз — таксама Lwiw), ідыш — לעמבערג (Лемберг), лацінай — Leopolis (Леопаліс), армянскай — Լվով (Лвов), крымскататарскай — İlbav (Ільбав).

Адносна Львова традыцыйна ўжываецца шмат эпітэтаў. Распаўсюджанай з’яўляецца назва «Горад Лева». Час ад часу ўжываюцца такія параўнанні, назвы і словазлучэнні, як «Горад львоў», «Горад спячых львоў», «Каралеўскі горад», «Сталіца Галічыны», «Жамчужына кароны Еўропы», «Горад-музей», «Украінскі П'емонт», «Маленькі Парыж», «Маленькая Вена», «Бандэрштад», «Культурная сталіца Украіны» і іншыя.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Львова

Афіцыйна зацверджанымі сімваламі Львова з’яўляюцца герб, вялікі герб, харугва Львоўскай гарадской рады і лагатып. Статут Львова таксама вызначае сімваламі горада назвы або выявы архітэктурных і гістарычных помнікаў[11].

Асновай гербу Львова з’яўляецца пячатка галіцка-валынскіх князёў — каменная брама з трыма вежамі, праз якія крочыць залаты леў. Вялікі герб Львова — гэта шчыт з гербам горада, увянчаны срэбнай каронай з трыма вежкамі, які трымаюць леў з аднаго боку і сярэднявечны ваяр з іншага. Сцягам Львова з’яўляецца сіняе квадратнае палотнішча з выявай гарадскога герба, абрамленае ліштвой, якая складаецца з жоўтых і сініх роўнабаковых трохвугольнікаў па краях. Лагатыпам Львова з’яўляецца выява пяці рознакаляровых вежаў (злева — направа): званіцы Армянскай царквы, вежы Карнякта, гарадской ратушы, вежы Лацінскай кафедры, званіцы кляштару бернардзінцаў і слоган «Львоў адкрыты для свету» (укр.: Львів відкритий для світу) пад імі[12].

Дэ-факта лозунг «Львоў адкрыты для свету» сёння з’яўляецца дэвізам Львова, бо ён намаляваны на лагатыпе горада. Да 1939 года афіцыйным дэвізам было лацінскае выслоўе «Semper fidelis» (Заўсёды верны (укр.: Завжди вірний)), аднак пасля Другой сусветнай вайны гэты дэвіз не знайшоў афіцыйнага зацверджання.

З XVII стагоддзя патронам Львова лічыўся святы Ян з Дуклі. Сёння заступнікам горада з’яўляецца святы Юрый (Георгій Перамоганосец). Да дня яго памяці, у першую нядзелю мая, адзначаецца Дзень горада. Сярод паважаных львавянамі гарадскіх святаў таксама Дзень сцяга (3 красавіка, у памяць пра 3 красавіка 1990 года, калі за 16 месяцаў да абвяшчэння незалежнасці Украіны на львоўскай ратушы быў узняты сіне—жоўты сцяг) і Дзень лістападаўскага чыну (1 лістапада; у памяць аб лістападаўскім перавароце, калі ў ноч на 1 лістапада 1918 года ў Львове была абвешчаная Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка). 27 ліпеня ў Львове дзень жалобы па ахвярам Скнілаўскай авіякатастрофы.

Горад Львоў з’яўляецца кавалерам ордэна Virtuti Militari[13], найвышэйшай ваеннай узнагароды Польшчы, і Ордэна Леніна[14], найвышэйшай узнагароды Савецкага Саюза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Князь Леў Данілавіч на тле Львова. Партрэт XVII стагоддзя

Мяркуецца, што Львоў быў заснаваны князем Даніілам Галіцкім у гонар свайго сына Льва Даніілавіча. Першае пісьмовае згадванне пра горад датуецца 1256 г. Яна ўтрымоўваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе.

Пасля смерці Данііла, князь Леў перанёс у Львоў сталіцу Галіцка-Валынскай дзяржавы. Пасля 1303 г., Львоўская епархія была ператворана ў асобную мітраполію Канстанцінопальскага патрыярхата. У 1340 г. Львоў быў заваяваны Каралеўствам Польскім, аднак мясцовыя баяры зрынулі польскія ўлады і ўтварылі незалежную баярскую рэспубліку. У 1349 г. польскі кароль Казімір III Вялікі зноў бярэ ўладу над Львовам, даўшы гораду статут сталіцы Рускага каралеўства — аўтаномнай адміністрацыйнай адзінкі Польшчы. У 1356 г. гораду было падаравана Магдэбургскае права. У 1378 г. Львоў разам з усёй Галічынай перайшоў пад уладу Венгрыі. Венгерскае панаванне доўжылася 9 гадоў, пасля чаго польскія войска пад кіраўніцтвам каралевы Ядзвігі зноў захапілі горад, які стаў адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводства.

Панарама горада, 1618

год

Тым часам горад застаецца апорай праваслаўя — тут дзейнічае праваслаўнае братэрства і грэка-славянская школа. У 1661 г. ў горадзе было заснавана Калегія Езуітаў — прататып Львоўскага ўніверсітэта. У першай палове 18 ст. Львоў становіцца найбуйнейшым горадам Украіны (з насельніцтвам 25-30 тыс. чалавек).

У гэты перыяд Львоў перажыў аблогу Багдана Хмяльніцкага, адкупіўся ад турак у 1672 г. і быў узяты толькі раз — шведскімі войскамі. Для наладжвання сумесных дзеянняў супраць Карла XII у 1707 г. у Львоў прыязджаў цар Пётр I.

У 1772 г. Львоў адышоў у склад Аўстрыйскай імперыі, стаўшы сталіцай кароннай зямлі — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Аўстрыйская ўлада знесла гарадскія сцены, чым заахвоціла горад да развіцця і разрастання. Горад быў цэнтрам украінскага і польскага вызваленчых рухаў.

Падчас Першай сусветнай вайны Львоў быў акупаваны Расійскай імперыяй. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 г. ў горадзе адбыўся Лістападаўскі чын, які прывёў да ўтварэння Заходня-ўкраінскай народнай рэспублікі са сталіцай у Львове. З першых дзён існавання новаўтвораная Другая Рэч паспалітая абвясціла вайну ЗУНР: Львоў быў захоплены польскімі войскамі ўжо 21 лістапада, горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскага ваяводства.

У 1939 годзе паводле пакта Молатава-Рыбентропа Львоў увайшоў у склад Савецкага Саюза, а менавіта, Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Львоўскай вобласці. 30 чэрвеня 1941 года Львоў быў акупаваны нацысцкімі войскамі Германіі. 30 чэрвеня Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў абвясціла ў Львове Акт аднаўлення Украінскай дзяржавы, аднак пазней гэта ініцыятыва наткнулася на незадаволенасць нямецкай адміністрацыі і яе ініцыятары былі арыштаваны. У ліпені 1941 года ў Львове адбыліся масавыя пагромы яўрэйскага насельніцтва і забойствы прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Львова. 27 ліпеня 1944 года Чырвоная Армія заняла Львоў. Падчас савецкага перыяду ў Львове дзейнічаў магутны нацыянальна-вызваленчы рух. У 1991 г. горад увайшоў у склад незалежнай Украіны.

Гістарычны цэнтр[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны цэнтр

Ансамбль гістарычнага цэнтра Львова займае цэнтральную тэрыторыю горада, якая занесена ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.

На 22-й канферэнцыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які праходзіў у Кіёта (Японія) з 30 лістапада па 5 снежня 1998 г., Львоў быў прыняты ў Сусветную спадчыну.

Тэрыторыя ансамбля гістарычнага цэнтра складаецца з 120 га старажытнарускай і сярэднявечнай часткі горада Львова, а таксама тэрыторыі сабора Святога Юра на Святаюрскай гары. Буферная зона Ансамбля гістарычнага цэнтра вызначана межамі гістарычнага арэала і складае каля 3000 га.

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Львоў мае 17 гарадоў-пабрацімаў[15][16]:

З шасцю гарадамі Львоў супрацоўнічае без заключэння дагавора[19]:

У Львове ёсць генеральныя консульствы Польшчы, Расіі і Чэхіі, ганаровыя консульствы Аўстрыі, Бельгіі[20], Беларусі, Бразіліі, Грузіі[21], Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Мексікі, Нідэрландаў, Германіі і Славеніі. У горадзе таксама дзейнічае візавы цэнтр Пасольства Іспаніі ва Украіне[22] і ўвесь час знаходзіцца Консульскі карэспандэнт Пасольства Італіі ва Украіне[23]; дзейнічае Брытанскі савет. Львоў з’яўляецца членам «Eurocities»[24], «European Cities Marketing»[25], OWHC (Арганізацыі гарадоў сусветнай спадчыны)[26] і «Energie-Cites»[27].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Андрій Садовий - Міський голова ЛьвоваЛьвоўская гарадская грамада. Праверана 10 верасня 2023.
  2. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  3. Былая назва: Królewskie Stołeczne Miasto Lwów (Каралеўскі сталічны горад Львоў)
  4. Раздел 2.1. — С. 33.
  5. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року»,  — Київ, Державна служба статистики України, 2014
  6. Історико-культурний потенціал. Посольство України в Фінляндській республіці. (укр.)
  7. Львову присвоєно статус культурної столиці України. BBC Ukrainian. (укр.)
  8. Офіційний портал Львівської міської ради. (укр.)
  9. ТОП-10 вікендових міст Європи. Львів — третій. Архівавана 28 чэрвеня 2013. KAVA.lviv.ua (укр.)
  10. Львів — третій у рейтингу стратегії залучення прямих іноземних інвестицій. Архівавана 5 лістапада 2013. zaxid.net (укр.)
  11. Символіка територіальної громади м. Львова. Статут територіальної громади міста Львова. (укр.)
  12. Геральдика міста. Архівавана 22 студзеня 2010. Львів відкритий для світу. (укр.)
  13. Включення польських орденів до нагородної системи Російської імперії. Архівавана 1 кастрычніка 2009. Міжнародний орден святого Станіслава/ (укр.)
  14. Львов (центр Львовской обл.). Большая Советская Энциклопедия (БСЭ). (руск.)
  15. Міста-партнери. Офіційний портал Львівської міської ради
  16. у дужках пазначана дата заключэння дагавора
  17. Львів і Тбілісі побраталися. Архівавана 30 ліпеня 2014. zik (Західна інформаційна корпорація)
  18. З 2000 года — Грозны, Расія. Сувязі былі ўстаноўленыя, калі горад кантраляваўся Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыяй (Посилання на згадку про це на сайті Асоціації міст України Архівавана 4 жніўня 2014.). Пасля заняцця горада Расіяй сувязі спыненыя (Зокрема, офіційний сайт Львівської міської ради не згадує Грозний в переліку міст-побратимів Архівавана 18 жніўня 2010.)
  19. Співпраця із містами без укладення договору. Архівавана 23 студзеня 2010. Львів відкритий для світу
  20. У Львові відкрили Почесне консульство Бельгії.(недаступная спасылка) zaxid.net
  21. У Львові відкрито Почесне консульство Грузії. zik (Західна інформаційна корпорація)
  22. Іспанія відкрила Візовий центр у Львові. Західна інформаційна корпорація (zik)
  23. Консульства іноземних держав у Львові. Архівавана 23 студзеня 2010. Сайт управління культури і туризму Львівської міської ради
  24. Офіційний сайт організації «Eurocities» Архівавана 9 чэрвеня 2009. (англ.)
  25. Львів увійшов до міжнародної організації «European Cities Marketing».(недаступная спасылка) zaxid.net
  26. OWHC (Organisation of World Heritage sites). Архівавана 21 мая 2011. Львів відкритий для світу (англ.) (фр.) (ісп.)
  27. Львів став членом європейської асоціації «Energie-Cites». Архівавана 6 сакавіка 2016. Офіційний сайт Львівської міської ради

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]