Перайсці да зместу

Уладзімір Гуляй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Гуляй
Герб
каад’ютар[d]
5 красавіка 2024 — 30 верасня 2024
Дыяцэзія Гродзенская дыяцэзія
2-і дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 30 верасня 2024
Дыяцэзія Гродзенская дыяцэзія
Папярэднік Аляксандр Кашкевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 14 чэрвеня 1975(1975-06-14) (49 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Гуляй (нар. 14 чэрвеня 1975, г. Ваўкавыск) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі (з 2024).

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Ваўкавыску, другое дзіця ў сям’і Юрыя Гуляя і Марыі Гуляй (Невалеўскай). Быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Росі[1]. Пасля заканчэння ў 1992 г. сярэдняй школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. У 1992—1998 гг. вывучаў у семінарыі філасофію і тэалогію.

29 верасня 1997 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне, 26 чэрвеня 1999 г. — прэзбітэрскае. Атрымаўшы ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ступень магістра тэалогіі, у 1998—2001 гг. вучыўся ў тым жа ўніверсітэце ў дактарантуры (спецыялізацыя «дагматычная тэалогія»), у 2000 г. абараніў ліцэнцыят, у 2011 г. — дактарат.

У 2000—2001 гг. вікарый парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. З 2000 г. выконваў функцыі дыяцэзіяльнага душпастыра моладзі. У 2001 г. быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам дагматычнай тэалогіі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2003 г. пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. З 2016 г. выконвае функцыі дыяцэзіяльнага цэнзара, з 2018 г. належыць да калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з’яўляецца старшынёй Сінадальнай камісіі па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу.

5 красавіка 2024 года Папа Рымскі Францыск прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі[2].