Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч
Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (21) жніўня 1874[1][2] ці 1874[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1938[1][2] ці 1938[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык права, гісторык, кананіст, археограф, выкладчык універсітэта, візантыніст |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | член-карэспандэнт АН СССР[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Evgenia Eduardovna Granstrem[d] і Serafim Yushkov[d] |
Член у |
|
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Мікалаевіч Беняшэ́віч (9 (21) жніўня 1874, мяст. Друя, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл. — 27 студзеня 1938, расстрэльны палігон НКУС, Ленінград) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыніст. Член-карэспандэнт АН СССР (1925), Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і прыстава. З залатым медалём скончыў Віленскую гімназію. У 1897 годзе скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта; у 1897—1900 гадах слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1905 года — прыват-дацэнт, з 1909 года — прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Рэдактар перыёдыкаў «Памятники древнерусского канонического права» (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Обзор трудов по славяноведению, 1908—1913» (1909—1918). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ўніверсітэта і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі.
Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці 14 чэрвеня 1929 года на 3 гады турмы. Другі раз — 8 жніўня 1931 года на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А. Эйнштэйна, Ф. Нансена і У. Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933 годзе. 27 лістапада 1937 года зноў арыштаваны як польскі шпіён і расстраляны разам з двума сынамі і братам на спецыяльным расстрэльным палігоне НКУС (цяпер — Левашоўскія мемарыяльныя могілкі ў Санкт-Пецярбургу). Рэабілітаваны ў 1958 годзе.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Из истории переводной литературы в Новгороде конца XV столетия / В. Бенешевич. — [Ленинград: [б. и.], 1928]. — [3] с.
- Кормчая Никифорова: Описание В. Н. Бенешевича. — Санкт-Петербург: типография Императорской Академии наук, 1903. — 25 с.
- М. И. Горчаков: (Некролог) / В. Н. Бенешевич. — Санкт-Петербург: Сенат. тип., 1911. — 19 с.
- Московский собор конца XVI века о церковном вине / В. Н. Бенешевич. — Петроград: [б. и.], 1917. — [2], 9 с.
- Три анийские надписи XI века из эпохи византийского владычества / В. Н. Бенешевич. — Петербург: Гос. изд-во, 1921. — [4], IV, 28 с., 10 л. ил.: ил.
- Ф. И. Успенский как основатель и руководитель Русско-византийской комиссии Академии наук. — Ленинград: [б. и.], [б. г.]. — 8 с.
Зноскі
- ↑ а б Бенешевич Владимир Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б в г Сотрудники Российской национальной библиотеки
- ↑ а б Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов - жертв политического террора в советский период (1917-1991) — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2013. — 496 с. — (Социальная история отечественной науки о Востоке) — ISBN 978-5-85803-225-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Розумаў, А. Я. Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч / А. Я. Розумаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 15.
- Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 111. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 37—38.
- Беняшэвіч Уладзімір Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 23.
- Беняшевіч Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 593—594.
- Бенешевич Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2: Витебская область: в 2 кн. — Кн. 1. — С. 52.
- Гранстрем Е. Э. В. Н. Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. — Т. 35.
- Ермоленко В. Основоположник российского византиноведения / В. Ермоленко // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2006. — № 11. — С. 51 — 52.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Друі
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Прафесары
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расіі
- Візантыністы
- Выпускнікі Віленскай гімназіі
- Члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
- Выкладчыкі СПбДУ
- Гісторыкі права
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі