Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла
Дата нараджэння 1960
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства

Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла (нар.1960) — генерал-маёр міліцыі, былы кіраўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўская вышэйшая школа міліцыі.

Служыў ва Ўзброеных Сілах, працаваў у экспертна-крыміналістычнай групе на станцыі Мінск, затым у экспертна-крыміналістычным аддзяленні Беларускага УУС на транспарце.

Пасля абароны дысертацыі ў 1994 годзе працаваў на кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў Акадэміі МУС, з 1999 да 2003 года ўзначальваў яе.

У 2003—2004 гадах быў намеснікам начальніка Акадэміі МУС па вучэбнай рабоце, а з 2004 да 2010 года начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў[2].

Зноскі