Перайсці да зместу

Уладзімір Фёдаравіч Гіргас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Фёдаравіч Гіргас
Дата нараджэння 1 (13) снежня 1835
Месца нараджэння
Дата смерці 18 (30) сакавіка 1887 (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці усходазнавец, арабіст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Фёдаравіч Гіргас (1 (13) снежня 1835, Гродна — 18 (30) сакавіка 1887, Кіеў) — мовазнавецарабіст, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пятую Санкт-Пецярбургскую гімназію (1854), факультэт ўсходніх моў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1858). Займаўся арабскай мовай, таксама вывучаў турэцкую мову. Па заканчэнні ўніверсітэта выехаў у Парыж, дзе правёў два з паловой гады, удасканальваючы свае веды ў лепшых французкіх вучоных–усходазнаўцаў. У 1861—1864 гадах быў у Сірыі і Егіпце, вывучаў арабскую мову, літаратуру і культуру арабаў. Справаздача аб яго паездцы (1864, рукапіс) — адна з першых прац па арабскай дыялекталогіі.

З 1864 года выкладчык Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта: штатны дацэнт па кафедры арабскай словеснасці (1865), доктар арабскай словеснасці (1873), эктраардынарны прафесар, ардынарны прафесар (1878). У 1886 годзе звольніўся з–за хваробы. Выехаў у г. Кіеў, дзе неўзабаве памёр.

Галоўныя працы: «Нарыс граматычнай сістэмы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літаратуры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—1876, сумесна з В. Р. Розенам), «Слоўнік да „Арабскай хрэстаматыі“ і „Карану“» (1881). Падрыхтаваў да выдання ў 1888 годзе гістарычнае сачыненне Абу Ханіфы ад-Дзінаверы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]