Перайсці да зместу

Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк
Нарадзіўся 8 студзеня 1999(1999-01-08)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 БДЭУ-ГрандПрынт
2016—2018 Цмокі-Мінск-2
2018—2023 Мінск
2023—2024 Лакаматыў Кубань[d]
2024—0000 Ніжні Ноўгарад[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. 8 студзеня 1999, Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца.

Сваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), СДзЮШАР БК «Мінск-2006».

У сезоне 2015/16 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды БДЭУ-РЦАП.

У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі-Мінск»[2].

Выступаў за юнацкую (2015), юніёрскую (2016—2017), моладзевую (2018—2019) і нацыянальную (з 2021) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3].

Зноскі