Перайсці да зместу

Уладзіслаў Юр’евіч Суркоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Юр’евіч Суркоў
руск.: Владислав Юрьевич Сурков
Сцяг Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
з 20 верасня 2013
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Кіраўнік урада Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — кіраўнік Апарата Урада Расійскай Федэрацыі
21 мая 2012 — 8 мая 2013
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Кіраўнік урада Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Пераемнік Сяргей Эдуардавіч Прыходзька
Сцяг Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
27 снежня 2011 — 21 мая 2012
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Кіраўнік урада Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сцяг Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
27 снежня 2011 — 21 мая 2012
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Кіраўнік урада Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сцяг Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
3 жніўня 1999 — 12 мая 2008
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў

Нараджэнне 21 верасня 1964(1964-09-21)[1][2] (60 гадоў)
Імя пры нараджэнні руск.: Владислав Юрьевич Сурков
Бацька Юрый Данілбекавіч Дудаеў
Маці Зоя Антонаўна Суркова
Жонка 1. Юлія Пятроўна (у дзявоцтве Лукаянава) Вішнеўская (1968 г. н.) з 1987 года по 1996 год;
2. Наталля Васільеўна Дубавіцкая (1973 г. н.) з 1996 года, афіцыйна — з 2004 года
Дзеці
  • Арцём Суркоў (1987 г.) усынавіў,
  • Раман Суркоў (2002 г.),
  • Марыя Суркова (2003 г.),
  • Цімур Суркоў (2010 г.)
Нацыянальнасць рускі
Веравызнанне атэіст
Партыя Адзіная Расія
Адукацыя вышэйшая, эканамічная
Навуковая ступень Магістр эканомікі[d]
Дзейнасць выканальніцкія віды мастацтва[d], палітычная дзейнасць[d][4] і прадпрымальніцтва[4]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выступленне Уладзіслава Суркова на 5 з’ездзе «Наши». 15 красавіка 2010 года

Уладзісла́ў Ю́р’евіч Сурко́ў (руск.: Владислав Юрьевич Сурков; нар. 21 верасня 1964 года, вёска Сонцава, Ліпецкая вобласць, Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, аўтар канцэпцыі «суверэннай дэмакратыі». Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (з 20 верасня 2013 г.)[5][6]. Раней намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — кіраўнік апарата Урада Расійскай Федэрацыі (2012—2013).

Першыя пяць гадоў свайго жыцця Уладзіслаў Суркоў пражыў у Чачэна-Інгушскай АССР. У 1959 годзе яго маці, выпускніца Тамбоўскага педагагічнага інстытута Зоя Антонаўна Суркова (1936 г.н.) па размеркаванні была накіравана на працу школьным настаўнікам у сяло Дуба-Юрт Чачэна-Інгушскай АССР. У школе яна пазнаёмілася з настаўнікам малодшых клясаў Юрыем (пры нараджэнні — Андарбекам) Данілбекавічам Дудаевым (1942 г.н.), за якога выйшла замуж і 21 верасня 1964 г. у іх нарадзіўся сын.

Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце сталі і сплаваў (МІСіС) у 1982—1983 гадах і тры гады — у Маскоўскім інстытуце культуры на факультэце рэжысуры масавых тэатралізаваных прадстаўленняў, але не скончыў гэтыя ВНУ. У канцы 1990-х гадоў скончыў Міжнародны ўніверсітэт у Маскве, магістр эканамічных навук. Уладальнік прафесійнага сертыфіката ў галіне сувязяў з грамадскасцю РАСО. Валодае англійскай мовай.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка — Юлія Пятроўна Вішнеўская (прозвішча па першым мужу), у дзявоцтве Лукаянава (нар. 24 снежня 1966 года), стваральніца Музея ўнікальных лялек у Маскве, пражывае ў Лондане. Другая жонка — Наталля Васільеўна Дубавіцкая (нар. 15 снежня 1973), намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ААТ «Група прамысловых прадпрыемстваў РКП». Да 1998 году працавала асабістым пісарам Суркова. У 1998—2006 гг. — кіраўнік фірмы «Майстэрня вытанчаных рашэнняў 21-га стагоддзя», якая спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў. Па афіцыйных дадзеных, за 2010 год зарабіла 85 200 000 рублёў, за 2011-ы — 125,2. Дзеці: Арцём Суркоў (1987) — сын Юліі Вішнеўскай ад першага шлюбу, быў усыноўленым Сурковым ў маленстве; у другім шлюбе ў Суркова нарадзілася трое дзяцей: Раман (2002 г.), Марыя (2004 г.) і Цімур (2010 г.).

Дзяржаўная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Уладзіслаў Суркоў разам з Уладзімірам Пуціным. 2 лютага 2012 года

У 1983—1985 гадах служыў у Савецкім войску, у адной з артылерыйскіх частак Паўднёвай групы войскаў у Венгрыі. У 2000-я гады міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў распавёў, што Суркоў праходзіў тэрміновую службу ў спецназе Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. Дадзены факт пацвердзіў таксама бацька Суркова.

У 1987 годзе ўзначаліў рэкламны аддзел кіраванага Міхаілам Хадаркоўскім Цэнтра міжгаліновых навукова-тэхнічных праграмаў Фонду моладзевай ініцыятывы пры Фрунзенскім райкаме ВЛКСМ г. Масквы. Спачатку працаваў там у якасці целаахоўніка Хадаркоўскага.

У 1988 годзе ўзначальваў агенцтва рынкавых камунікацый «Метапрэс».

У 1992 годзе — прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт Расійскай асацыяцыі рэкламадаўцаў.

У 1991—1996 гадах займаў кіруючыя пасады ў Таварыстве крэдытна-фінансавых прадпрыемстваў «Менатэп» (якое ў той час узначальваў Міхаіл Хадаркоўскі), у далейшым — банка «Менатэп».

У 1996—1997 гадах — намеснік кіраўніка, кіраўнік Дэпартаманта па сувязях з грамадскасцю ЗАТ «Распрам»; першы намеснік старшыні Савета камерцыйнага інавацыйнага банка «Альфа-Банк», з уладальнікам якога Міхаілам Фрыдманам ён сябраваў з часу сумеснага пражывання ў інтэрнаце МІСіС.

У 1998—1999 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Грамадскае расійскае тэлебачанне».

У 1999 годзе — памочнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Са жніўня 1999 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Лічыцца адным са стваральнікаў і ідэолагаў партыі «Адзіная Расія». У інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс 27 снежня 2011 г. пры адстаўцы з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Суркоў сцвярджаў, што: "Я быў у ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Ельцыну ажыццявіць мірны пераход улады. У ліку тых, хто дапамагаў прэзідэнту Пуціну стабілізаваць палітычную сістэму. ". Першым творам Суркова СМІ называлі перадвыбарчы блок «Адзінства», створаны ў 1999 годзе ў якасці процігі блоку Яўгена Прымакова і Юрыя Лужкова «Айчына — Уся Расія». Яго праектамі былі таксама стварэнне выбарчага блока «Радзіма» (2003) і «партыі ўлады» «Адзіная Расія» (2003), а таксама другой «партыі ўлады» — «Справядлівая Расія: Радзіма / Пенсіянеры / Жыццё» (2006). Адзін з натхняльнікаў праектаў «Ідучыя разам» (2000) і руху «Нашы» (2005).

У 2003 годзе заявіў аб магчымым прадастаўленні Чачэнскай рэспубліцы «аўтаноміі» у складзе Расіі.

З сакавіка 2004 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

У жніўні 2004 года ўвайшоў у Савет дырэктараў ААТ «АК Транснафтапрадукт», у верасні таго ж года — абраны старшынёй савета дырэктараў кампаніі[7].

З 15 мая 2008 года — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[8].

3 1 снежня 2009 прызначаны кіраўніком рабочай групы «па распрацоўцы праекта стварэння тэрытарыяльна адасобленага комплексу для развіцця даследаванняў і распрацовак і камерцыялізацыі іх вынікаў».

У чэрвені 2010 года ўвайшоў у склад Апякунскага савета Фонду «СКОЛКАВА».

З 2010 году — сябра апякунскага савета Фонду «СКОЛКАВА».

27 снежня 2011 прызначаны намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

21 мая 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — кіраўніком апарата Урада Расійскай Федэрацыі[9][10].

9 чэрвеня 2012 прызначаны кіраўніком Урадавай камісіі па развіцці тэлерадыёвяшчання.

У чэрвені 2012 Суркову даручана курыраваць сродкі масавай інфармацыі, юстыцыю, узаемадзеянне з судамі і пракуратурай, статыстыку.

З 12 жніўня 2012 года па 9 верасня 2013 года — старшыня Камісіі па пытаннях рэлігійных аб’яднанняў пры ўрадзе РФ[11]. Выступіў супраць праекта закона, які забараняе дзяржслужачым валодаць нерухомасцю за мяжой.

1 мая 2013 года, выступаючы з лекцыяй у Лонданскай школе эканомікі, сцвярджаў, што следчыя СК Расіі, нягледзячы на ўзбуджаную крымінальную справу, не валодаюць доказамі аб крадзяжах у інавацыйным цэнтры Сколкава[12]. Гэты выступ, які некаторыя аглядальнікі расцанілі як ціск на следства, выкліка канфлікт са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі.

7 мая 2013 года прэзідэнт Расійскай Федэрацыі крытыкаваў работу ўрада, які, па ацэнцы Пуціна, не выканаў яго даручэння нават на траціну. Рэагуючы на крытыку, Суркоў пярэчыў кіраўніку дзяржавы па шэрагу пытанняў і пры тэлекамерах спрачаўся з Пуціным. Некаторыя аналітыкі палічылі менавіта сварку з Пуціным прычынай звальнення Суркова на наступны дзень.

8 мая 2013 года звольнены Пуціным з пасады намесніка старшыні Урада Расійскай Федэрацыі — з фармуліроўкай «па ўласным жаданні». Адстаўку Суркова ацанілі як «выбітны палітычны розум Крамля», заходні друк успрыняў як удар па пазіцыях прэм’ер-міністра Дз. Мядзведзева, члены кабінета якога па меры нарастання няўдач у эканоміцы і пратэстных настрояў выбываюць з вялікай палітыкі адзін за адным.

З 20 верасня 2013 года — памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Займаецца пытаннямі ўзаемаадносін з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

У маі 2014 года ў якасці памочніка прэзідэнта РФ выяжджаў у Абхазію і спрабаваў урэгуляваць ўнутрыпалітычны крызіс у Абхазіі[13].

Зноскі

  1. Wladislaw Surkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
  3. birth certificate
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Уладзіслаў Суркоў прызначаны памочнікам Пуціна
  6. 'Шэры кардынал' Суркоў афіцыйна вярнуўся ў Крэмль(недаступная спасылка)
  7. Другі намеснік кіраўніка Адміністрацыі, Уладзіслаў Суркоў, займае пост старшыні праўлення «Транснафтапрадукта»
  8. Створаны савет пры прэзідэнце РФ па развіцці інфармацыйнага грамадства
  9. Газета The Financial Times абрала 25 самых «цікавых» расіян(недаступная спасылка)
  10. Сямашка і Суркоў абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва
  11. Суркоў пазбавіўся ад часткі абавязкаў
  12. Названыя самыя багатыя чыноўнікі Крамля(недаступная спасылка)
  13. Суркоў: РФ не скароціць выдаткі па падтрымцы Абхазіі, нягледзячы на няпростую сітуацыю(недаступная спасылка)