Са свойскіх жывёл у асноўным паразітуе на сабаках. У рэдкіх выпадках адзначаны ў свойскіх катоў (Felis silvestris catus). Uncinaria stenocephala — самая распаўсюджаная прычына анкіластамідозу(каз.) (бел. сабак у больш прахалодных рэгіёнах, такіх як Канада і паўночныя рэгіёны ЗША, дзе ён сустракаецца пераважна ў ліс (Vulpes vulpes) — 40 %[1]. U. stenocephala таксама з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных прадстаўнікоў сямейства ў Вялікабрытаніі, аднак мае там даволі нізкую распаўсюджанасць[2].
Гаспадар праглынае інфекцыйную лічынку трэцяй стадыі. Да дарослай асобіны лічынка спее ў тонкім кішачніку. Яйцы адкладаюцца ў тонкім кішачніку і выходзяць з калам. Прэпатэнтны перыяд складае ад 15 да 17 дзён. Яйцы вылупляюцца ў глебе, а лічынкі двойчы ліняюць, каб дасягнуць інфекцыйнай трэцяй стадыі[8]. Інфекцыі пагаршаюцца і ўзмацняюцца, калі сабакам, якія рэгулярна знаходзяцца на вуліцы, не праводзіцца рэгулярная дэгельмінтызацыя[7].
Дарослыя чэрві могуць жыць ад 4 да 24 месяцаў у тонкім кішачніку. Яны маюць памеры ад 10 — 20 мм на 0,4 — 0,5 мм і яйцы ад 71 — 93 мкм на 35 — 58 мкм[8]. Даследаванне паказала вялікую колькасць яец на адну самку чарвяка U. stenocephala — больш за 5000 яец[9].
Дарослыя паразіты часцей за ўсё знаходзяцца ў тонкім кішачніку гаспадара.
Другі тып заражэння адбываецца пры трансдэрмальным інфікаванні лічынак на скуры сабакі, што звычайна становіцца магчымым дзякуючы цёпламу надвор’ю і вільготнасці, што дазваляюць лічынкам расці ў навакольным асяроддзі[7]. Гэтыя трансдэрмальныя інфекцыі не вельмі важныя для U. stenocephala, таму што толькі каля 2,3 % ± 1,3 % інфекцыйных лічынак сапраўды дасягаюць тонкай кішкі, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл.
↑Карасёў, М. Ф. Да вывучэння гельмінтафауны янотападобнага сабакі у Бярэзінскім дзяржзапаведніку / Н. Ф. Карасёў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 124—127.
↑Шымалаў, В. Ц. Значэнне драпежных млекакамячых Беларусі ў распаўсюджванні некаторых гельмінтозаў у чалавека і хатняй жывёлы / В. Ц. Шымалаў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 120—123
↑Rep, B. H.; Bos, R. (1979-10-01). "Enige epidemiologische aspecten van Uncinaria stenocephala infectie in Nederland" [Epidemiological aspects of Uncinaria stenocephala infections in the Netherlands]. Tijdschrift voor Diergeneeskunde. 104 (19): 747–758. ISSN0040-7453. PMID573511.