Перайсці да зместу

Уолтэр Кронкайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уолтэр Кронкайт
англ.: Walter Leland Cronkite
Імя пры нараджэнні англ.: Walter Leland Cronkite, Jr.
Род дзейнасці журналіст, вядучы навін
Дата нараджэння 4 лістапада 1916(1916-11-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2009(2009-07-17)[3][1][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Епіскапальная царква
Бацька Walter Leland Cronkite[d][6]
Маці Helen Fritsch[d][6]
Дзеці Kathy Cronkite[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[8]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962 годзе. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».

Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з'яўляўся на экране. У 2006 годзе ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У. Кронкайт быў лаўрэатам шэрагу прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.

Зноскі

  1. а б Walter Cronkite // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walter Cronkite // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.cbsnews.com/stories/2009/07/17/eveningnews/main5170556.shtml
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. NNDB — 2002.
  8. Скончался самый известный журналист Америки(недаступная спасылка) (руск.)