Усевалад Міканоравіч Іванаў
Усевалад Міканоравіч Іванаў | |
---|---|
руск.: Все́волод Никано́рович Ивано́в | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (19) верасня 1888[1], 19 лістапада 1888[2] ці 19 верасня 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1971[2][1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1909 |
Мова твораў | руская |
Узнагароды |
Усевалад Міканоравіч Іванаў (7 верасня 1888, Ваўкавыск, Гродзенская губерня — 9 снежня 1971, Хабараўск) — пісьменнік, філосаф, гісторык, аўтар аповесцяў і раманаў, прадстаўнік Еўразійскага руху 1920 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і павятовага настаўніка жывапісу. У 1897 годзе сям’я перасялілася ў Кастраму, дзе атрымаў пачатковую адукацыю і паступіў у Кастрамскую гімназію. У 1912 годзе скончыў гісторыка-філасофскі факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ва ўніверсітэце і пасля яго заканчэння праходзіў стажыроўку і слухаў лекцыі ў Германіі ў Гейдэльбергскім універсітэце і ўніверсітэце ў Фрейбургу. У гэтыя ж гады было надрукавана першае яго сачыненне — рэцэнзія на філасофскую працу аднаго з калегаў.
Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў службу ў арміі ў пяхотным палку ў Тамбове. У 1913 годзе ён здае экзамены на прапаршчыка запасу і, атрымаўшы афіцэрскае званне, вяртаецца ў Пецярбургскі ўніверсітэт, маючы намер заняцца навуковай дзейнасцю, але з пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска. У жніўні 1916 года найвышэйшым загадам быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны 3-й ступені за выдатную службу.
У 1918 годзе дэмабілізаваўся і пачаў працаваць асістэнтам прафесара Л. В. Успенскага, які ўзначальваў кафедру філасофіі права Пермскага аддзялення Пецярбургскага ўніверсітэта, а некалькі пазней стаў выкладчыкам гэтай жа кафедры. Публікаваўся ў ліберальных газетах. Прызначаны на працу ў газету «Сібірскія стрэлкі».
У чэрвені 1919 года быў выкліканы ў Омск, дзе стаў працаваць на пасадзе віцэ-дырэктара «Рускага бюро друку» — прапагандысцкага органа Омскага ўрада.
У кастрычніку 1922 года эміграваў спачатку ў Карэю, а затым у Кітай. У 1923 годзе пераехаўшы ў Шанхай, прыступіў да працы над кнігай «Мы», якая носіць падзагаловак «культурна-гістарычныя асновы рускай дзяржаўнасці». Кніга была выдадзена і мела вядомы поспех, бо ў ёй аналізавалася гісторыя адносін Расіі і Азіі. Амаль адначасова з раманам «Мы» ў 1926 годзе ў Харбіне выдаў невялікі зборнік гісторыка-лірычных вершаў пад назвай «Бежанская паэма», напоўненых настальгіяй па радзіме.
З 1928 года займаў пасаду галоўнага рэдактара рускага выдання кітайскага афіцыёзу «Гун Бао». З 1931 года афіцыйна паступіў на працу ў савецкую газету, якая выходзіла на англійскай і рускай мовах «Шанхай Геральд». Склаў для амбасады СССР агляд па літаратуры Кітая, па ўсіх яго 23 правінцыях.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў паліткаментатарам на радыёстанцыі «Голас Савецкага Саюза» ў Шанхаі, дзе выступаў тройчы на тыдзень.
У лютым 1945 года вярнуўся ў Савецкі Саюз і пасяліўся ў Хабараўску. Працаваў над цыклам аповесцяў пра Кітай першай паловы ХХ стагоддзя, куды ўвайшлі аповесці «Тайфун над Янцзы» (1952), «Шлях да алмазнай гары» (1956), «Дачка маршала» (1969).
У 1957 годзе, пасля выхаду рамана-хронікі «На ніжняй нетры» аб рэвалюцыі 1905 года, быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў.
Здзейсніў шмат паездак па краіне, збіраючы матэрыялы для сваіх будучых буйных гістарычных твораў — «Чорныя людзі» (1963), «Імператрыца Фіке» (1968), «Аляксандр Пушкін і яго час» (1970).
Памёр 9 снежня 1971 года і пахаваны на цэнтральных могілках Хабараўска[3].
Зноскі
- ↑ а б в Иванов Всеволод Никанорович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б ИВАНОВ Всеволод Никанорович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 73–75. — ISBN 5-94848-262-6
- ↑ Усевалад Ніканоравіч Іваноў