Усць-Карск
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Усць-Карск
|
Усць-Карск (руск.: Усть-Карск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Срэценскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт гарадскога паселішча «Усць-Карскае».
Насельніцтва — 1591 чал. (2021).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на левым беразе Шылкі, паблізу вусця ракі Кара, за 90 км на паўночны ўсход ад Срэценска (123 км па аўтадарогах), за 370 км на ўсход ад Чыты і за 70 км на паўднёвы ўсход ад Урума (чыгуначная станцыя на лініі Чыта — Скавародзіна).
Ад пасёлка ўверх па Кары адыходзіць аўтадарога да Урума (выходзіць да аўтатрасы «Амур» паблізу Урума), паблізу Усць-Карска ад яе адыходзіць дарога, якая праходзіць па Шылкінскім хрыбце да Срэценска.