Усць-Лабінск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Усць-Лабінск (руск.: Усть-Лабинск) — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Усць-Лабінскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 42,9 тыс. чалавек (2005). Крэпасць Аляксандраўская заснавана ў 1778 годзе; станіца Усць-Лабінская пры крэпасці заснавана ў 1794 годзе. Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань у сутоцы з ракой Лаба, за 62 км ад Краснадара.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Харчовая прамысловасць: цукровы і масласыраробчы заводы, мясны і эфірамаслічны камбінаты, элеватар. З іншых прадпрыемстваў — дзве цагельні. Чыгуначная станцыя.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Дзмітрыевіч Кузьмінскі, рускі інжынер