Уільям Ліндсі Скрагс
Уільям Ліндсі Скрагс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
William Lindsay Scruggs | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уліс Сімсан Грант | ||||||
Папярэднік | Стывен Агастэс Херлбат | ||||||
Пераемнік | Эрнэст Дыхман | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Чэстэр Алан Артур | ||||||
Папярэднік | Джордж Эрл Мані | ||||||
Пераемнік | Чарльз Дональд Джэйкаб | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Стывен Гровер Кліўленд | ||||||
Папярэднік | Чарльз Льюіс Скот | ||||||
Пераемнік | Фрэнк Партрыдж | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 верасня 1836 |
||||||
Смерць |
18 ліпеня 1912[1] (75 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Аўтограф |
Уільям Ліндсі Скрагс (англ.: William Lindsay Scruggs; 14 верасня 1836 — 18 ліпеня 1912) — пісьменнік, праўнік і дыпламат ЗША. Быў знаўцам паўднёваамерыканскай знешняй палітыкі і паслом ЗША ў Калумбіі і Венесуэле. Адыграў адну з ключавых роляў у Венесуэльскім крызісе 1895 года і наўпрост паўплываў на станаўленне сучаснай інтэрпрэтацыі дактрыны Манро.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Маладосць і пасада пасла
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Ліндсі Скрагс нарадзіўся ў Нэшвіле, штат Тэнесі, 14 верасня 1836 года[3]. Ён вывучыўся не толькі на дыпламата, але таксама рэалізаваўся як праўнік і журналіст.
Скрагс быў міністрам ЗША ў Калумбіі з 24 ліпеня 1873 года па 26 кастрычніка 1876 і зноў з 19 ліпеня 1882 па 15 снежня 1885 года[4]. Паміж гэтымі двума перыядамі, у 1878–1882 гады, прызначаны генеральным консулам ЗША ў Пекіне. У 1884 годзе вернуты ў Калумбію ў якасці пасла і паўнамоцнага міністра. Раней усё там жа знаходзіўся ў чыне міністра-рэзідэнта.
З 30 траўня 1889 па 15 снежня 1892 быў міністрам ЗША ў Венесуэле[5]. У 1889 годзе прыняў пасаду надзвычайнага пасланніка і паўнамоцнага міністра ў Венесуэлы. У снежні 1892 года Скрагс нібыта падаў у адстаўку з пасады пасла ў Венесуэле, але насамрэч быў звольнены ўрадам ЗША за подкуп венесуэльскага прэзідэнта[6].
Венесуэльскі лабіст
[правіць | правіць зыходнік]У 1893 годзе Скрагс быў завербаваны ўрадам Венесуэлы для прасоўванне сваіх інтарэсаў у Вашынгтоне ў якасці лабіста і юрыдычнага аташэ. У якасці лабіста Скрагс апублікаваў палітычны памфлет пад назвай «Брытанская агрэсія ў Венесуэле: дактрына Манро на выпрабаванні» (“British Aggressions in Venezuela: The Monroe Doctrine on Trial”). У памфлеце ён асуджаў «брытанскую агрэсію», заяўляючы аб імкненнях Венесуэлы вырашыць у арбітражным судзе пагранічную спрэчку з Брытанскай Гвіянай. Ключавым пытаннем была так званая лінія Шомбурга, усталяваная Вялікабрытаніяй у аднабаковым парадку для размежавання зямель на захад ад ракі Эсекіба. Таксама лабіст сцвярджаў, што брытанская палітыка на спрэчнай тэрыторыі парушае дактрыну Манро 1823 года[7]. Дзякуючы сваім дзеянням, праз тры гады, Скрагс увайшоў у ролі адмысловага дарадцы ў Пагранічную камісію.
Скрагс супрацоўнічаў з кангрэсменам ад штата Джорджыя Леанідасам Лівінгстанам, каб прапанаваць рэзалюцыю № 252 Палаты прадстаўнікоў на трэцяй сесіі 53-га Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі. Законапраект, прадстаўлены Скрагсам, рэкамендаваў Венесуэле і Вялікабрытаніі ўрэгуляваць спрэчку ў арбітражы. Прэзідэнт Гровер Кліўленд падпісаў яго 20 лютага 1895 года, пасля прыняцця абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША. Галасаванне было аднагалосным[8]. Прэзідэнт Кліўленд шырокую інтэрпрэтаваў дактрыну Манро, якая не проста забараняла новыя еўрапейскія калоніі, але і дэкларавала інтарэсы ЗША ў любых пытаннях у Заходнім паўшар’і[9]. Брытанскі прэм’ер-міністр лорд Солсберы і брытанскі пасол у ЗША лорд Понсфут няправільна ацанілі значнасць гэтай спрэчкі для амерыканскага ўрада[10][11]. Адмова Вялікабрытаніі ўключыць тэрыторыю на ўсход ад лініі Шомбурга ў прапанаваны міжнародны арбітраж стала ключавой падставай абвастрэння крызісу.
17 снежня 1895 года прэзідэнт Кліўленд выступіў са зваротам да Кангрэса ЗША, успрыняты як прамая пагроза вайной Вялікабрытаніі ў выпадкі невыканання брытанцамі венесуэльскіх патрабаванняў. Практычна адразу пасля заявы Кліўленда амерыканскія вайскоўцы былі прыведзены ў баявую гатоўнасць на выпадак магчымай вайны з Вялікабрытаніяй. У канчатковым выніку Вялікабрытанія адступіла і маўкліва прызнала права ЗША на ўмяшанне ў адпаведнасці з дактрынай Манро. Гэтыя абставіны вымусілі Брытанію пагадзіцца на арбітраж усёй спрэчнай тэрыторыі.
18 снежня 1895 года Кангрэс зацвердзіў выдзяленне 100 000 долараў (эквівалентна прыблізна $3,6 млн сёння) для заснавання і працы пагранічнай камісіі ЗША па размежаванні паміж Венесуэлай і Брытанскай Гвіянай. Сама Камісія афіцыйна заснавана 1 студзеня 1896 года. Хасэ Андрадэ, венесуэльскі пасол у Вашынгтоне, 26 лютага 1896 года абвясціў, што Скрагс прызначаны венесуэльскім прэзідэнтам сваім «агентам, якому даручана падаваць інфармацыю» Пагранічнай камісіі ЗША па Венесуэле[12]. Арбітражны трыбунал быў узгоднены паміж ЗША і Вялікабрытаніяй у 1896 годзе, які завяршыўся 3 кастрычніка 1899 годзе ў Парыжы. Камісія пастанавіла, што граніца будзе прытрымлівацца лініі Шомбурга з некаторымі ўступкамі Венесуэле, аднак брытанская калонія ў выніку захоўвала большасць аспрэчванай тэрыторыі. Брытана-венесуэльская пагранічная спрэчка ўпершыню сур’ёзна пацвердзіла далёкасяжныя знешнепалітычныя амбіцыі ЗША, выводзячы дзяржаву як уплывовага гульца на сусветнай арэне. Дадзены інцыдэнт стаў найранейшым прыкладам інтэрвенцыянізму ЗША ў рамках дактрыны Манро, паводле якой ЗША ажыццяўлялі заяўленыя імі прэрагатывы ў Заходнім паўшар’і[13].
Падтрымаўшы лацінаамерыканскую краіну супраць еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў, Кліўленд палепшыў адносіны з паўднёвымі суседзямі Злучаных Штатаў, але сардэчная манера, у якой вяліся перамовы, таксама спрыяла непагаршэнню адносін з Вялікабрытаніяй[14]. Вядучы брытанскі гісторык Роберт Артур Хамфрыс пазней назваў памежны крызіс «адным з найважнейшых эпізодаў у гісторыі англа-амерыканскіх адносін у цэлым і англа-амерыканскага саперніцтва ў Лацінскай Амерыцы ў прыватнасці»[6].
Пазнейшае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Скрагс дажываў у Атланце, штат Джорджыя, дзе і памёр 18 ліпеня 1912 ва ўзросце 76 гадоў. Пахаваны на могілках Вествью (Westview Cemetery).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкулы
- “Restriction of the Suffrage” [«Абмежаванне выбарчага права»]. The North American Review, том 139, выпуск 336 (1884)
- “Blundering American Diplomacy” [«Няўмелая амерыканская дыпламатыя»]. The North American Review, том 145, выпуск 370 (Верасень 1887)
- Памфлеты
- British Aggressions in Venezuela: The Monroe Doctrine on Trial [Брытанская агрэсія ў Венесуэле: дактрына Манро на выпрабаванні] (1895)
- Fallacies of the British Blue Book on the Venezuela Question (1896)
- The Guyana Boundary Dispute: Important testimony by an English geographer. The Essequibo River recognized by England as the frontier line between Venezuela and British Guiana as late as 1822 (1896)
- Lord Salisbury’s mistakes (1896)
- The Monroe doctrine: Whence it came, what it is, and what it is not (1902)
- Кнігі
- The Venezuelan question: British aggressions in Venezuela, or The Monroe doctrine on trial; Lord Salisbury’s mistakes; Fallacies of the British «blue book» on the disputed boundary (збор прац, 1896)
- Case of Venezuela: Brief concerning the question of boundary between Venezuela and British Guiana (1898)
- The Colombian and Venezuelan Republics, with notes on other parts of Central and South America (1900)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ William Lindsay Scruggs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://books.google.com/?id=NcJHDwAAQBAJ&pg=PA174
- ↑ "W.L. Scruggs is dead; Ex-minister to Venezuela Helped to Settle Border Dispute with England" (PDF). New York Times. 19 ліпеня 1912. ["Памёр У. Л. Скрагс; экс-міністр у Венесуэле, які дапамог урэгуляваць пагранічную спрэчку з Англіяй"] (некралог)
- ↑ US Ambassador to Colombia US government office . nndb.com. Праверана 5 мая 2008.
- ↑ US Ambassador to Venezuela US government office . nndb.com. Праверана 5 мая 2008.
- ↑ а б R. A. Humphreys (1967), “Anglo-American Rivalries and the Venezuela Crisis of 1895”, Presidential Address to the Royal Historical Society 10 December 1966, Transactions of the Royal Historical Society, 17: pp131–164 [Р. А. Хамфрыс (1967), «Англа-амерыканскае саперніцтва і венесуэльскі крызіс 1895 года», Пасланне прэзідэнта Каралеўскаму гістарычнаму таварыству 10 снежня 1966 года, Працы Каралеўскага гістарычнага таварыства, 17: ст. 131–164]
- ↑ Ishmael, Odeen (1998). "The Trail Of Diplomacy A Documentary History of the Guyana-Venezuela Border Issue".
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ Schoultz, Lars (1998). Beneath the United States: a history of U.S. policy toward Latin America ([Fourth printing]. ed.). Cambridge, MA: Harvard University: Harvard University Press. pp. 113–114. ISBN 0-674-92276-X.
- ↑ Fareed Zakaria (1999). From Wealth to Power. Princeton University Press. pp. 145–146. ISBN 0-691-01035-8.
- ↑ Gibb, Paul (Mar 2005). “Unmasterly Inactivity? Sir Julian Pauncefote, Lord Salisbury, and the Venezuela Boundary Dispute,” Diplomacy and Statecraft, Vol. 16, Issue 1, pp. 23–55
- ↑ Blake, Nelson M. (Jan 1942). “Background of Cleveland’s Venezuelan Policy,” [«Перадгісторыя венесуэльскай палітыкі Кліўленда»] American Historical Review, Vol. 47, No. 2, pp. 259–277 in JSTOR
- ↑ Ishmael, Odeen (1998). "The Trail Of Diplomacy A Documentary History of the Guyana-Venezuela Border Issue".
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ Ferrell, Robert H. Monroe Doctrine(недаступная спасылка). ap.grolier.com. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2008. Праверана 31 кастрычніка 2008.
- ↑ Allan Nevins. Grover Cleveland: A Study in Courage (1932). ASIN B000PUX6KQ., 550, 633–648
Дадатковае чытанне
[правіць | правіць зыходнік]- John A. S. Grenville; George Berkeley Young (1966). "The diplomat as propagandist: William Lindsey Scruggs, agent for Venezuela". Politics, Strategy, and American Diplomacy: Studies in Foreign Policy, 1873–1917. pp. 125–157. [Джон А. С. Грэнвіль; Джордж Берклі Янг (1966). «Дыпламат як прапагандыст: Уільям Ліндсі Скрагс, агент Венесуэлы». Палітыка, стратэгія і амерыканская дыпламатыя: даследаванні знешняй палітыкі, 1873–1917 гг. ст. 125–157.]
Знешнія спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс вэб-сайтаў Дзярждэпартамента ЗША
- Уільям Ліндсі Скрагс на «Find a Grave»