ФК Нансі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нансі
Поўная назва Association Sportive Nancy-Lorraine
Заснаваны 1967
Горад Нансі, Францыя
Стадыён Стад Марсель Піко
Умяшчальнасць: 20 087
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Насьяналь
2021/22 20 месца ў Лізе 2
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Нансі» (фр.: AS Nancy) — французскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Нансі. Клуб быў заснаваны ў 1967 годзе. Свае хатнія матчы «Нансі» праводзіць на стадыёне «Марсель Піко», які месціцца ў камуне Тамблен, якая ўваходзіць у акругу Нансі.

Клуб «Нансі» быў заснаваны як пераемнік папярэдняй каманды ФК «Нансі», якая былі ліквідавана ў 1965 годзе. Клуб ніколі ў сваёй гісторыі не перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце, гуляючы ў асноўным у Лізе 1 і Лізе 2. Адзіным значным дасягненнем клуба з’яўляецца перамога ў 1978 годзе ў Кубку Францыі, калі ў фінале «Нансі» быў мацнейшы за «Ніцу». Клуб таксама мае на сваім рахунку перамогу ў Кубку французскай лігі ў 2006 годзе.

Самым вядомым іграком клуба за яго гісторыю з’яўляецца Мішэль Плаціні, які распачаў сваю кар’еру ў клубе ў 1972 годзе і правёў у «Нансі» ў агульнай складанасці восем сезонаў. Ён забіў адзіны гол у вышэйзгаданым фінале Кубка Францыі, а таксама двойчы станавіўся іграком года, гуляючы ў клубе. Плаціні таксама добра зарэкамэндаваў сябе як ігрок нацыянальнай зборнай Францыі і ў іншых клубных камандах пасля свайго сыходу з «Нансі». Ён лічыцца найлепшым іграком клуба за ўсю яго гісторыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]