Мішэль Плаціні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Мішэль Плаціні
Michel Platini 2010.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1955(1955-06-21) (61 год)
Жоф, Мёрт і Мозель, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 179 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар'еру
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1966 — 1972 Сцяг Францыі Жоф
Клубная кар'ера*
1972 — 1979 Сцяг Францыі Нансі 183 (98)
1979 — 1982 Сцяг Францыі Сент-Эцьен 104 (58)
1982 — 1987 Сцяг Італіі Ювентус 147 (68)
Нацыянальная зборная**
1975 — 1976 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 3 (0)
1975 — 1976 Сцяг Францыі Францыя (алімп.) 7 (4)
1976 — 1986 Сцяг Францыі Францыя 72 (41)
1988 Сцяг Кувейта Кувейт 1 (0)
Трэнерская кар'ера
1988 — 1992 Сцяг Францыі Францыя
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Мексіка 1986
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Францыя 1984
Дзяржаўныя ўзнагароды
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Мішэль Франсуа Плаціні (фр.: Michel François Platini; 21 чэрвеня 1955, Жоф, Латарынгія) — французскі футбаліст, трэнер і спартыўны функцыянер. Чэмпіён Еўропы 1984 года. Найлепшы французскі футбаліст XX стагоддзя па версіі выдання «France Football».

Адзіны футбаліст, узнагароджаны прэміяй «Залаты мяч» тры гады запар (1983, 1984 і 1985). Па версіі IFFHS уваходзіць у дзесятку лепшых футбалістаў XX стагоддзя. У 2011 годзе быў прызнаны найлепшым замежным іграком у гісторыі італьянскага футбола.

26 студзеня 2007 года быў абраны прэзідэнтам УЕФА, апярэдзіўшы дзеючага на той час прэзідэнта Ленарта Юхансана. Быў перавыбраны на другі тэрмін 22 сакавіка 2011 года 53 галасамі, іншых прэтэндэнтаў не было.

У пачатку кастрычніка 2015 года камітэт па этыцы Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) ў рамках расследавання прыняў рашэнне пра адхіленне прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра і Мішэля Плаціні ад займаных імі пасад і любой футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён. Падставай для гэтага рашэння стаў перавод Блатэрам плацяжу ў памеры 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.

Мішэль Плаціні падаў заяўку на ўдзел у выбарах прэзідэнта ФІФА, запланаваных на 26 лютага 2016, але выбаркам адмовіўся разглядаць яго кандыдатуру да зняцця ўсіх санкцый. Тым часам Камітэт ФІФА па этыцы абвясціў, што запэўненне Блатэра пра наяўнасць вуснага пагаднення па плацяжы Плаціні было непераканаўчым, і яно было адхілена арбітражнай палатай. 21 снежня 2015 года Ёзэф Блатэр і Мішэль Плаціні былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў.