ФК Ніца
Ніца | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d’Azur | ||
Заснаваны | 1904 | ||
Горад | Ніца, Францыя | ||
Стадыён |
Альянц Рыўера Умяшчальнасць: 35 624 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Ліга 1 | ||
2021/22 | 5 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Ніца» (фр.: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d’Azur) — французскі футбольны клуб з горада Ніца. Клуб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі і трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніца» раней праводзіла на муніцыпальным стадыёне «Стад дзю Рэй», які месціцца ў межах горада. У 2013 годзе клуб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рыўера»[2].
«Ніца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клуб Ніцы» (фр.: Gymnaste Club de Nice) і з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёну французскага футбола. Сярод першых клубаў першага чэмпіянату Францыі сезона 1932/33 на сённяшні момант працягваюць выступаць у ім клубы, як то «Марсель», «Манпелье», «Рэн». Большасць перамог у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клуб трэніравалі такія спэцыялісты, як то Нума Андуа, англічанін Уільям Беры, і Жан Лучыяна. Апошнім на сёння трафеем для клюба з’яўляецца Кубак Францыі, які «Ніца» здабыла ў 1997 годзе пасля перамогі над «Генгамам» па пенальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чырвоны і чорны.
Падчас паспяховых выступаў клуба ў 1950-х гадах «Ніца» была адным з першых французскіх клубаў, у якім паспяхова выступалі замежныя ігракі. Сярод вядомых ігракоў тых часоў былі аргенцінцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксембуржац Віктар Нюрэнберг, швед Янэ Гестакук і іспанец Хаакін Валье. Валье, акрамя таго, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ўсіх часоў і найвялікшым іграком клуба[3].
Зноскі
- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/417
- ↑ «New Nice stadium to be finished by 2013» Архівавана 13 кастрычніка 2012.. ESPN.
- ↑ «Joaquin Valle Benitez: 339 buts en 407 matchs avec le Gym» Архівавана 26 ліпеня 2011.. OGC Nice.