ФК Рэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэн
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Раазон Парк
Умяшчальнасць: 29 778
Уладальнік Groupe Artémis[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рэн» (фр.: Stade Rennais Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Рэн. Клуб быў заснаваны ў 1901 годзе. Трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на ​​стадыёне «Раазон Парк», які размяшчаецца ў межах горада. Уладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Франсуа Піно.

Клуб з’яўляецца адным з самых вядомых футбольных клубаў у рэгіёне Брэтань, разам з іншым брэтонскім клубам «Нант». Матчы паміж клубамі лічыцца лакальным дэрбі і мае назва дэрбі Брэтані. «Рэн» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёна французскага футбола, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага французскага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды з’яўляецца трэцяе месца, якога клуб дасягнуў у сезоне 2019/20.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1901—1945[правіць | правіць зыходнік]

Гульцы «Рэна» ў 1904 годзе

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 года групай студэнтаў універсітэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям з іншага футбольнага клуба Рэна з лікам 0:6. У 1902 годзе клуб увайшоў у склад Звяза атлетычных спартыўных клубаў (фр.: Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сезоне каманда стала пераможцам турніру. 4 мая 1904 года дзве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам уэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнерам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадах.

У перыяд з 1915 па 1922 гады клуб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клуб выйшаў у фінал Кубка Францыі.

У 1932 годзе клуб увайшоў у лік дваццаці клубаў, якія прынялі ўдзел у першым сезоне французскай прафесійнай футбольнай лігі. У першым сезоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а яго форвард Уолтэр Кайзер стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых поспехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сітуацыя ў клубе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафесійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны і таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца з дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клуба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сезоне 1964/65. У тым жа сезоне клуб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 года адбыўся дэбют клуба ў еўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў пражскай «Дукле». У 1970 годзе клуб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сезоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале з лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным іграком клуба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Луі Кардэн. У 1975 годзе клуб вылецеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клуб зноў дабраўся да паўфінала кубка краіны, дзе саступіў «Марселю».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Францыя Бр Гацье Гаён 1993
3 Францыя Аб Адрыен Труфер 2001
5 Бельгія Аб Арцюр Тэатэ 2000
6 Нідэрланды ПА Азор Матусіва 1998
7 Францыя Нап Мартэн Тэр’е 1997
8 Францыя ПА Баптыст Сантамарыя 1995
9 Францыя Нап Арно Калімуэндо 2002
10 Алжыр Нап Амін Гуіры 2000
11 Францыя ПА Людавік Блас 1997
14 Францыя ПА Бенжамен Бурыжо (капітан) 1994
15 Камерун Аб Крыстафер Ву 2001
16 Францыя Аб Жанюэль Беласян 2005
Паз. Імя Нар.
17 Кот-д’Івуар Аб Гела Дуэ 2002
23 Францыя Аб Вармэ Амары 2000
28 Францыя ПА Энца Ле Фэ 2000
30 Францыя Бр Стыў Манданда 1985
32 Швейцарыя ПА Фабіян Рыдэр 2002
33 Францыя ПА Дэзірэ Дуэ 2005
34 Марока Нап Ібрагім Салах 2001
36 Гана Аб Аліду Сейду 2000
39 Францыя Нап Маціс Ламбурд 2006
40 Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка Бр Жафрэ Лембэ 1988
43 Камерун Аб Абубакар Нагіда 2005
99 Турцыя Нап Бертуг Йылдырым 2002

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]