Перайсці да зместу

Факультэт інфакамунікацый БДУІР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт інфакамунікацый БДУІР
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Заснаваны 1980
Дэкан Сяргей Віктаравіч Дработ
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, Вуліца Петруся Броўкі, 10
bsuir.by/ru/fik

Факультэт інфакамунікацый БДУІР (ФІК БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Гісторыя факультэта інфакамунікацый бярэ пачатак у 1980 годзе, калі ў ходзе рэарганізацыі структуры Мінскага радыётэхнічнага інстытута быў створаны факультэт электрасувязі. У 1995 годзе факультэт электрасувязі быў рэарганізаваны ў факультэт тэлекамунікацый. 1 верасня 2017 года факультэт тэлекамунікацый быў ператвораны ў факультэт інфакамунікацый. З 15 жніўня 2022 года факультэт змяніў назву на Факультэт інфармацыйнай бяспекі.

Склад факультэта

[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Аховы інфармацыі
  • Інфакамунікацыйных тэхналогій
  • Фізвыхавання