Феадосій Фёдаравіч Шчадрын
Феадосій Фёдаравіч Шчадрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1751 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1825 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Apollon Shchedrin[d] і Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | Імператарская Акадэмія мастацтваў |
Мастацкі кірунак | класіцызм |
Уплыў | Nicolas-François Gillet[d] і Фёдар Якаўлевіч Аляксееў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феадосій Фёдаравіч Шчадрын (руск.: Феодосий Фёдорович Щедрин; 1751 — 1825) — расійскі скульптар, прадстаўнік класіцызму, прафесар, рэктар Акадэміі мастацтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Феадосій Шчадрын нарадзіўся ў сям'і салдата лейб-гвардыі Праабражэнскага палка, у 1764 годзе прыняты ў лік казённых выхаванцаў пры Акадэміі мастацтваў. Навучаўся скульптуры ў француза Нікаля-Франсуа Жыле .
За час навучання атрымаў шэраг узнагарод. У 1769 годзе атрымаў другі сярэбраны медаль, у 1770 годзе — малы залаты за барэльеф «Замах Рагнеды на жыццё Уладзіміра», у 1771 годзе — першы сярэбраны за малюнкі з натуры. У 1772 годзе ён атрымлівае вялікі залаты медаль за барэльеф «Ізяслава Мсціславіча, зняважанага, хацелі забіць любімыя яго воіны, не ведаўшы», выкананы ў стылі рускага барока.
У 1773 годзе як пенсіянер Акадэміі мастацтваў быў камандзіраваны для працягу навучання за мяжу. На працягу года прабыў у Італіі, спачатку ў Фларэнцыі, затым у Рыме, дзе ім была выканана статуя «Апалон, які вымае стралу з калчана». У 1775 годзе па загадзе Акадэміі мастацтваў, для працягу адукацыі, пераехаў у Парыж, дзе і прабыў больш за дзесяць гадоў. Заняткі скульптурай, вельмі паспяховыя, праводзіліся пад кіраўніцтвам Габрыэля Алегрэна . На другім годзе навучання, у 1776 годзе, атрымаў за статую «Марсія» ад парыжскай Акадэміі другі залаты медаль. Па просьбе Алегрэна камандзіроўка яму было падоўжана.
Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1789 годзе, ён заняў месца прафесара скульптуры ў Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе ім выкананы значны твор «Венера, якая выйшла з вады», набытая ў 1797 годзе Паўлам I за 7000 руб.
У 1794 годзе быў прызнаны прафесарам, а праз год членам савета Акадэміі, у 1803 годзе стаў ад'юнкт-прафесарам. У 1818 годзе атрымаў званне рэктара.
Шчадрыным выкананы шэраг работ грамадскага прызначэння. Фігуры «Сірэны» (1800-05) і «Рэкі» для Самсонаўскай тэрасы Пецяргофскага саду, фігуры для Біржы, Адміралцейства (сумесна з І. І. Церабянёвым, архітэктарамі І. К. Корабавым і А. Д. Захаравым), у тым ліку «Карыятыды» (1812—1813); для Казанскага сабора, у тым ліку велізарны гарэльеф: «Хрыстос, які ідзе да месца распяцця» (1807). Выкананы шэраг бюстаў і асобных скульптур: «Спячы Эндыміён», бронза, 1779, «Фаўн з Вакханкай», «Дыяна», «Венера» (1792), «Нарцыс», бюст А. А. Нартава , мармур, 1811. У форме медальернай пластыкі выконвае ў 1811 годзе медаль «У гонар адкрыцця Палтаўскага манумента».
Шчадрын Ф. Ф. пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках. У 1934 годзе яго прах перанесены ў Некропаль XVIII стагоддзя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сербов Н. Щедрин, Феодосий Федорович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Щедрин, художники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Щедрин С. Ф. «Письма из Италии». — М., 1932.
- Каганович А. Л. Феодосий Федорович Щедрин, 1751—1825. — М., 1953.
- Нарадзіліся ў 1751 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары Расійскай імперыі
- Скульптары Расіі
- Скульптары XVIII стагоддзя
- Скульптары XIX стагоддзя
- Мастакі паводле алфавіта
- Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў