Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 13 лютага 1791(1791-02-13) ці 1791[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1830(1830-11-08)[3] ці 1830[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Феадосій Фёдаравіч Шчадрын
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын (руск.: Сильве́стр Феодо́сиевич Щедри́н; 17911830) — рускі жывапісец, пейзажыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сільвестр Шчадрын нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу 2 (13) лютага 1791 года. Бацька — Феадосій Фёдаравіч Шчадрын, вядомы скульптар, рэктар Акадэміі мастацтваў, прафесар класа скульптуры. Брат — архітэктар Апалон Шчадрын, дзядзька — вядомы ў XVIII стагоддзі пейзажыст Сямён Фёдаравіч Шчадрын.

Паступіў у 1800 годзе ў Акадэмію мастацтваў. Сільвестр павінен быў абраць род мастацтва, ён збіраўся запісацца ў пейзажны клас свайго дзядзькі, прафесара акадэміі Сямёна Фёдаравіча Шчадрына, аднак той незадоўга да гэтага часу памёр (1 [13] верасня 1804), і з 1806 года малады мастак спецыялізаваўся ў галіне пейзажнага жывапісу пад кіраўніцтвам прафесара M. M. Іванова, да якога перайшоў пейзажны клас.

У 1811 годзе ён скончыў Акадэмію, напісаўшы дыпломную карціну «Від з Пятроўскага вострава» (па зададзенай праграме: «Прыморскі горад ці паселішча ўдалечыні, а на першым плане статак рагатай жывёлы»), за якую атрымаў Вялікі залаты медаль, што давала права на «пенсіянерства» за мяжой. З-за вайны 1812 паездка была адкладзеная, і малады мастак адправіўся ў Італію толькі ў 1818 годзе.

У гэтай краіне ён і застаўся да канца сваіх дзён. Памёр у Сарэнта 27 кастрычніка (8 лістапада) 1830 года.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 27 мая 2023.
  2. а б Щедрин Сильвестр Феодосиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Silvestr Fedosievich Shchedrin // Shchedrin, Silvestr Fedosievich // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00038059 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]