Фларэнтыйская мазаіка
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Pietra_dura_Hofburg_002.jpg/250px-Pietra_dura_Hofburg_002.jpg)
Фларэнтыйская мазаіка (італ.: Pietra dura) — разнавіднасць мазаікі, арнамент і прадметы якой выкананы з дробных каляровых камянёў і мармуру, якія нагадваюць асобныя мазкі ў жывапісе. Па аналогіі з разьбой па дрэве гэтую тэхналогію яшчэ называюць суцэльнай разьбой па камені.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Roses_over_crossed_canes%2C_from_Museo_dell%27Opificio_delle_Pietre_Dure%2C_Florence.jpg/250px-Roses_over_crossed_canes%2C_from_Museo_dell%27Opificio_delle_Pietre_Dure%2C_Florence.jpg)
Лічаць, што тэхналогія мазаікі, якая атрымала назву «фларэнтыйскай», пачала выкарыстоўвацца ў папскім Рыме ў XVI стагоддзі. У горнай Італіі даўно былі знойдзеныя паклады рознакаляровых мармураў і дэкаратыўных парод каменя, якія шырока выкарыстоўваліся ў дэкарыраванні. Пачыналася з нескладаных кампазіцый, дзе выкарыстоўвалі толькі асобныя створкі рознага колеру. Часам іх выкарыстоўвалі як малую чарапіцу пры стварэнні рэліквіяў або дэкаратыўных уставак і да таго падобнае. Сваім дэкорам праславілася старая капліца сям’і Медычы, сцены якой дэкараваны ўстаўкамі рознакаляровага каменя.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Marbleworks-2.jpg/250px-Marbleworks-2.jpg)
Навейшая капэла Медычы была прапанавана Мікеланджэла, які цалкам адмовіўся ад выкарыстання дэкаратыўных камянёў. Але пра вечны матэрыял не забыліся і паднялі ўзровень вырабаў з каляровых камянёў да такой ступені, што ўся мазаіка атрымала сваю назву па назве горада Фларэнцыі.
Па тэхналогіі робяць абагульнены малюнак будучага твора з улікам наяўнасці камянёў патрэбнага колеру. Затым ідзе этап стварэння дэталяў малюнка, іх абточвання і падгонкі пад малюнак. На завяршальным этапе зборкі і прыклейвання дэталяў да аснавання масцікамі. У практыцы сустракаюцца ўзоры ў выглядзе рэльефу (узнятыя над фонам) або зашліфаваныя на адзіны ўзровень.
Вар’яцкае захапленне фігуратыўным жывапісам у Італіі прывяло да спробаў перанесці жывапіс у карцінах на тэхналогію фларэнтыйскай мазаікі. Абмежаванасць каларыту дэкаратыўных камянёў прывяла да схематызацыі выяў. Найбольшым поспехам карысталіся нацюрморты і арнаментальныя кампазіцыі. Фларэнтыйская мазаіка таксама шырока выкарыстоўвалася пры стварэнні мастацкіх надмагілляў, палацавых стальніц, выяваў шляхецкіх гербаў. Былі выпадкі стварэння ў тэхналогіі фларэнтыйскай мазаікі і асобных партрэтаў.
Абагульненне ў кампазіцыях і праца з абмежаванай каларыстычнай гамай у XX стагоддзі прывяла да выкарыстання тэхналогій фларэнтыйскай мазаікі для стварэння сценавых панэляў у грамадска значных збудаваннях, на станцыях метро, ў тэатрах і г. д.
Матэрыял[правіць | правіць зыходнік]
Тыповая фларэнтыйскай мазаіка прадугледжвае выкарыстанне каляровых камянёў, танных, напаўкаштоўных і каштоўных. Таксама шырока выкарыстоўваецца мармур розных адценняў
- агат
- ляпіс лазур
- халцэдон
- яшма і іншыя.
Тэхналогія фларэнтыйскай мазаікі ў мусульманскіх краінах[правіць | правіць зыходнік]
Прывабныя дэкаратыўныя якасці фларэнтыйскай мазаікі знайшлі гарачых прыхільнікаў сярод майстроў мусульманскіх краін. Рэлігійная забарона на рэалістычныя выявы адбілася тут у стварэнні геаметрычных арнаментаў і каліграфічных надпісаў. Дэкаратыўныя ўзоры арнаментаў і стыляў у каліграфіі назапашваліся стагоддзямі. Фларэнтыйскія мазаікі добра падыходзілі для стварэння геаметрычных арнаментаў або раслінных узораў, а таксама для асобных стыляў каліграфіі.
-
Форт Агра, Індыя.
-
Форт Агра, Індыя.
-
Чырвоны форт. Агра, Індыя.
-
Фларэнтыйская мазаіка, геаметрычны арнамент. Грабніца Хумаюна, Дэлі, Індыя.
Галерэя выбраных твораў[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Cathedral_Virgin_Mary-7.jpg/250px-Cathedral_Virgin_Mary-7.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Marmi_e_pietre_dure_in_rilievo.jpg/250px-Marmi_e_pietre_dure_in_rilievo.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Pietra_dura_Hofburg_001.jpg/250px-Pietra_dura_Hofburg_001.jpg)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Annapaula Pampaloni Martelli, Museo dell' Opificio delle Pietre Dure di Firenze, Arnaud, Firenze 1975.
- Annamaria Giusti, Pietra Dura, Hirmer Verlag, München 2005, ISBN 9783777427454
- Rolf C. Wirtz, Clemente Manenti, Kunst und Architektur Florenz, Ullmann/Tandem 2005, ISBN 978-3833113024