Формула Тарычэлі (гідрадынаміка)
Выгляд
Формула Тарычэлі | |
---|---|
Названа ад | Эванджэліста Тарычэлі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фо́рмула Тарычэ́лі[1] — выраз, які прыблізна вызначае скорасць выцякання вадкасці праз адтуліну ў сценцы адкрытай пасудзіны. Атрымана італьянскім вучоным Эванджэліста Тарычэлі ў 1641 годзе[1][2].
Мае выгляд
дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне свабоднага падзення.
У рэальных умовах скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і некаторых іншых параметраў. У гідраўліцы карыстаюцца формулай
- ,
дзе — каэфіцыент скорасці.
Для малой круглай адтуліны і вялікіх значэнняў ліка Рэйнальдаса =0,94—0,99. Для іншых умоў значэнні вызначаюцца тэарэтычна і прыводзяцца ў спецыяльных даведніках па гідраўліцы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тарычэ́лі фо́рмула // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Торриче́лли фо́рмула // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 116. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Наумчик В. Н. Торриче́лли фо́рмула // Физика: словарь-справочник для школьников (руск.) / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 368. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)