Фрыдрых Вільгельм Зейдліц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Вільгельм Зейдліц
ням.: Friedrich Wilhelm von Seydlitz
Дата нараджэння 3 лютага 1721(1721-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1773(1773-08-27) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць каралеўства Прусія
Род войскаў кавалерыя
Званне Генерал кавалерыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чорнага арла Pour le Mérite
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барон Фрыдрых Вільгельм фон Зейдліц (ням.: Friedrich Wilhelm von Seydlitz; 3 лютага 1721, Калькар — 8 лістапада 1773, Олау) — прускі военачальнік, камандуючы кавалерыяй арміі Фрыдрыха Вялікага.

З яго імем звязаны рашучыя моманты вайны за аўстрыйскую спадчыну і Сямігадовай вайны, асабліва ў бітвах пад Росбахам і Цорндорфам. Сярод генералаў свайго часу ён адрозніваўся рыцарскім характарам і гуманнасцю; у сваім палку ён спыніў практыку ўжыцця палак.

Зейдліц памёр у Олау, цяпер Польшча, недалёка ад Вроцлава, гарнізонным горадзе свайго палка, і быў пахаваны ва ўласным памесці Мінкоўскі непадалёк ад Олау. Маўзалей быў пазней разбураны палякамі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1780 годзе Зейдліцу быў узведзены мармуровы помнік у Берліне. У 1861 годзе мармуровы помнік, які цяпер захоўваецца ў берлінскім музеі Бадэ, быў заменены бронзавым. У 1950 годзе гэты помнік на тэрыторыі Усходняга Берліна быў зняты па ідэалагічных меркаваннях як напамін пра «прускі мілітарызм» і да нашага часу знаходзіцца ў запасніках.

Зноскі

  1. Friedrich Wilhelm von Seydlitz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Friedrich Wilhelm, baron von Seydlitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bismark, «Die preussische Reiterei unter Friedrich dem Grossen, oder General v. Seydlitz» (Гановер, 1870);
  • Kaehler, «Seydlitz in seiner Bedeutung für die Reiterei» (1874).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).