Фрыдэберт Туглас
Фрыдэберт Туглас | |
---|---|
Friedebert Tuglas | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Фрыдэберт Міхкельсан |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1886[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1971[3][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя Эстонія СССР |
Жонка | Elo Tuglas[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, літаратурны крытык, журналіст, гісторык літаратуры, пісьменнік |
Гады творчасці | 1906—1971 |
Кірунак | неарамантызм, рэалізм, натуралізм, сімвалізм |
Мова твораў | эстонская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдэберт Туглас, да 1923 — Фрыдэберт Міхкельсан (эст.: Friedebert Tuglas; 2 сакавіка 1886, мыза Ах’я, Ліфляндская губерня цяпер Пылвамаа — 15 красавіка 1971, Талін) — эстонскі празаік, літаратурны крытык, перакладчык, мастацтвазнавец, літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук ЭССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 сакавіка 1886 года ў сям’і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901—1905). За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 года быў арыштаваны. З восені 1906 да сакавіка 1917 года ў эміграцыі — Фінляндыя, Францыя, інш. краіны Заходняй Еўропы. Пасля вяртання ў Эстонію Ф. Туглас актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці, у 1923—1926 — рэдактар часопіса «Ломінг» («Творчасць»).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў у гімназіі. Вершы і навелы эміграцыйнага перыяду ўвайшлі ў кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію, з друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), падарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (у 3-х тамах, 1928—1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе выходзіць раман «Малы Ілімар», па ўспамінах маленства. У пасляваенны перыяд Ф. Тугласам былі напісаныя толькі некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Народны пісьменнік Эстоніі (1946).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову паасобныя творы Ф. Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.
Зноскі
- ↑ а б Friedebert Tuglas // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Friedebert Tuglas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Туглас Фридеберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн., 1995.
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выпускнікі гімназіі Хуга Трэфнера
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Эстоніі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Эстоніі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Эстоніі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Члены-карэспандэнты АН Эстонскай ССР
- Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Эстоніі
- Мастацтвазнаўцы Эстоніі