Перайсці да зместу

Фрэнк Лойд Райт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Лойд Райт
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1867(1867-06-08)
Месца нараджэння Рычленд-Сентэр, Вісконсін
Дата смерці 9 красавіка 1959(1959-04-09) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Бацька William Carey Wright[d][4][5]
Маці Anna Lloyd Jones Wright[d][5]
Дзеці John Lloyd Wright[d], Lloyd Wright[d], Iovanna Lloyd Wright[d] і Catherine Dorothy Wright[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Архітэктурны стыль арганічная архітэктура як раздзел функцыяналізму
Найважнейшыя пабудовы «Домы Прэрый»
«Дом над вадаспадам»
музей Саламона Гугенхайма
Горадабудаўнічыя праекты «Гарады шырокіх гарызонтаў»
Нерэалізаваныя праекты небаскроб «Ілінойс»
Уплыў Луіс Генры Салівен
Уплыў на Gira Sarabhai[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Лойд Райт (сапр. Фрэнк Лінкальн Райт англ.: Frank Lincoln Wright, 8 чэрвеня 1867, Рычланд-Сэнтэр, Вісконсін — 9 красавіка 1959, Фенікс, Арызона) — амерыканскі архітэктар-наватар, адзін з буйнейшых архітэктараў Захаду 20 стагоддзя. Стваральнік «арганічнай архітэктуры» і прапагандыст адкрытага плану.

Нарадзіўся ў сям’і Уільяма Расэла Райта, настаўніка музыкі і царкоўнага дзеяча і Ганны Лойд Райт, настаўніцы з уплывовай ў Вісконсіне сям’і Лойдаў. У дзяцінстве ён шмат гуляў з канструктарам «Кіндэргартэн» распрацаваным Фрыдрыхам Фробелем.

Бацькі Райта развяліся ў 1885 і Фрэнку давялося прыняць на сябе цяжар фінансавай адказнасці за маці і двух сёстраў. Ён не мог наведваць школу і вучыўся дома.

У 1885 паступіў на інжынерны факультэт ва Універсітэт штата Вісконсін, быў удзельнікам студэнцкага брацтва «Phi Delta Theta». Падчас вучобы падпрацоўвае памочнікам мясцовага інжынера-будаўніка. Ён кінуў навучанне ў 1887, аднак змог атрымаць дыплом у 1889. Райт пераехаў у Чыкага, дзе атрымаў працу ў студыі «Adler and Sullivan», якую ўзначальвае вядомы ідэолаг «чыкагскай школы» Л. Саліван. З 1890 ён выконваў усю праектную работу ў фірме. Праз сем год ён пакінуў працу ў фірме і адкрыў уласную студыю ў Чыкага. Да 1901 ён меў ужо каля 50 скончаных уласных праектаў. У гэты час Райт жаніўся на Вользе Лазовіч.

У 19011911 Райт праеткаваў дамы ў стылі прэрый («Prairie Houses»), якія атрымалі такую назву дзякуючы таму, што на іх выгляд мелі значны ўплыў наваколлі Чыкага. Акрамя таго, Райт надаваў значную ўвагу стварэнню канцэпцыі «адкрытага плану» для ўнутраных памяшканняў гэтых дамоў.

Для «дамоў прэрый» характэрны адкрыты план, пераважаючыя ў кампазіцыі гарызанталі, далёка вынесеныя за межы дома скаты даху, тэрасы, аддзелка неапрацаванымі прыроднымі матэрыяламі, рытмічныя чляненні фасаду каркасамі, правобразам якіх служылі японскія храмы. Асаблівая ўвага надавалася інтэр’ерам, Райт сам ствараў мэблю для іх.

Райт чэрпаў натхненне з прыроды, да сваіх прац выкарыстоўваў пераважна прыродныя будаўнічыя матэрыялы. Хаця яго творчасць адносяць да стылю «мадэрн», ён сам сябе з ім не асацыіраваў і не падзяляў захаплення функцыянальнасцю архітэктурнага мастацтва. Яго пабудовы характарызуюцца прастатой стылю і функцыянальнасці, звязанай з навакольнай прыродай, але ён не адмаўляўся і ад манументальных форм (Civic Center у Марын Каўнці, Каліфорнія).

У 1911 Райт спраектаваў уласны дом-студыю, так зв. «Таліесін» (ад імя валійскага паэта 6 стагоддзя), у наваколлі Спрынг Грын (Вісконсін). Гэты комплекс на плане меў выгляд літары «L», адзін бок якой выходзіў на возера, а ў другім размяшчалася студыя Райта. «Таліесін» двойчы згараў падчас пажараў. Сучасны будынак мае назву «Таліесін ІІІ». У 1930-х Райт спраектаваў зімнюю студыю ў Арызоне — «Таліесін Уэст».

«Дом над вадаспадам»

Адным з самых вядомых будынкаў спраектаваных Райтам з’яўляецца «Дом над вадаспадам», які быў пабудаваны ў 19351939 для Каўфмана ў Бер Ран (Пенсільванія). Паводле Райта, жыхары павінны быць як мага бліжэй да прыроды, з-за гэтага пад часткай дому, у якой знаходзіцца некалькі балконаў і тэрасаў, працякае ручай. У будове выкарыстоўваўся як звычайны камень, так і бетон. Дом каштаваў 155 тыс. долараў, з якіх архітэктурная праца каштавала 80 тыс. долараў.

Музeй Гугенхайма

Акрамя гэтага, вядомым праектам Райта з’яўляецца Музей Гугенхайма ў Нью-Ёрку. Будынак, які мае выгляд белай спіралі, будаваўся 17 гадоў (19421959).

Фрэнк Лойд Райт спраектаваў і пабудаваў больш за 400 будынкаў, з якіх да нашага часу захавалася каля 300, астатнія былі наўмысна дэмантаваныя пры жыцці Райта ці ўжо пасля яго смерці альбо знішчаны агнём, ураганамі і землятрусам. Ён таксама займаўся праектаваннем забудовы гарадскіх і прыгарадных раёнаў, многія з яго праектаў былі рэалізаваныя (напрыклад, «The Acres» у штаце Мічыган).

Райт напісаў 20 кніг і шмат артыкулаў і быў папулярным лектарам у ЗША і Заходняй Еўропе.

Фрэнк Лойд Райт захапляўся японскім мастацтвам, займаўся арганізацыяй выставак і гандлем творамі японскага жывапісу і графікі. Часта ён прадаваў адным і тым жа людзям як архітэктурныя праекты, так і японскія карціны, забяспечваючы мастацкае напаўненне спраектаваных ім дамоў. У пэўныя часы гандлем творамі мастацтва ён зарабляў больш, чым архітэктурнай працай.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Стаўшы паспяховым архітэктарам, Фрэнк Лойд Райт жыў, ні ў чым сабе не адмаўляючы і часта станавіўся мішэнню для жоўтай прэсы. Ён быў тройчы афіцыйна жанаты і знаходзіўся ў некалькіх фактычных шлюбах яшчэ да афармлення папярэдняга разводу.

  • Першы раз Райт ажаніўся з Кэтрын «Кіці» Лі Тобін у 1889. Шлюб распаўся ў 1909, развод быў атрыманы ў 1922.
  • Сужыцельства з феміністкай Мамай Чэні, жонкай аднаго са сваіх кліентаў, скончылася трагічнай смерцю Чэні — у 1914 яна і абодва яе дзяцей (а таксама яшчэ некалькі чалавек з ліку прыслугі) былі забітыя (засечаныя сякерай) слугой у доме Райта «Таліесін І», а сам дом быў спалены пакуль сам Райт знаходзіўся па справах у Чыкага.
  • Шлюб з Мод «Мірыям» Наэль (1923) распаўся па прычыне залежнасці Мірыям ад марфіну ў 1927.
  • Апошняя жонка Райта — чарнагорская танцоўшчыца Вольга Іванаўна Лазовіч. Шлюб цягнуўся з 1928 да смерці Райта.

Пасля Райта засталося сямёра ўласных дзяцей і адно прыёмнае. Двое дзяцей — Фрэнк Лойд Райт-малодшы і Джон Лойд Райт сталі архітэктарамі. Унучка Фрэнка Лойда Райта, Эн Бакстэр — актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар».

Зноскі

  1. Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1450-wright-frank-lloyd Праверана 7 мая 2023.
  3. Conroy S. B. Wright's Grave Site Moved // The Washington Weekly Post / M. MurrayWashington: Fred Ryan, 1985. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 5 студзеня 2021.
  4. Geni.com — 2006.
  5. а б https://www.taliesinpreservation.org/history/ Праверана 5 студзеня 2021.
  • Пфайффер Б. Райт. 1867—1959: Архитектура демократии. М., АртРодник, 2006
  • Фремптон К. Современная архитектура: Критический взгляд на историю развития. М., Стройиздат, 1990
  • Иконников А. В. Архитектура XX века. Утопии и реальность. М., Прогресс-Традиция, 2001
  • Всеобщая история архитектуры, т. 11. Москва, 1973
  • Уникальные дома от Райта до Гери, Анисимова И. И., 2009, ISBN 978-5-9647-0161-3