Фрыдрых Фробель
Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель | |
---|---|
ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1782[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1852[1][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Louise Levin[d] |
Род дзейнасці | педагог, пісьменнік-дакументаліст, настаўнік, пісьменнік |
Навуковая сфера | педагогіка |
Альма-матар | |
Вядомы як | стваральнік першага дзіцячага садка |
![]() |
Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель або Фрэбель[8] (ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel, 21 красавіка 1782, Обервайсбах, Германія — 21 чэрвеня 1852) — нямецкі педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ўніверсітэты (1813).
Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёсках Цюрынгіі. У 1833—1840 гадах узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 годзе гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, а Фробель абвінавачаны ў прапагандзе сацыялістычных ідэй і атэізму.
Погляды[правіць | правіць зыходнік]
На яго погляды паўплывалі педагагічная канцэпцыя І. Г. Песталоці, ідэі нямецкай класічнай філасофіі.
Адстойваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакратычны падход да адукацыйнай палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіццё асобы магчыма, калі педагагічны працэс накіраваны на стварэнне непарыўных сувязей паміж мысленнем і дзеяннем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалавека звязваў з яго працоўнай дзейнасцю.
Распрацаваў тэорыю гульні і методыку рухавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплывала на вылучэнне дашкольнай педагогікі ў самастойную педагагічную дысцыпліну; сістэма выхавання стала пашыранай ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 1871—1917 гадах дзейнічалі Петраградскія фробелеўскія курсы, у 1908—1917 гадах — Фробелеўскі жаночы педагагічны інстытут у Кіеве.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Froebel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Friedrich Fröbel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Friedrich Wilhelm August Fröbel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11853629X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Friedrich Wilhelm August Fröbel // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11853629X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Паводле БЭ, Т.16
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Фробель