Фяліксас Вайшнорас
Фяліксас Вайшнорас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 мая 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1972 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Мова твораў | літоўская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Фяліксас Вайшно́рас (літ.: Feliksas Vaišnoras; 18 мая 1897, в. Пільвішкей Ковенскай губерні, цяпер Вілкавішскі раён, Літва — 21 жніўня 1972, Вільнюс) — літоўскі паэт, перакладчык, журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1916—1918 знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1919 стаў членам ВКП(б). Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У 1921—1923 зняволены ў каўнаскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У 1923 у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў Маскве. У 1925 скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 у Мінску, працаваў у газ. «Raudonasis artojas» (Чырвоны араты), у 1934—1937 — яе рэдактар. З 1934 член СП СССР. Быў членам бюро літоўскай секцыі БелАПП, сакратаром літоўскай секцыі СП БССР.
Арыштаваны 23.8.1937; у 1939 прысуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Казахстане. Пасля вызвалення ў 1944—1945 служыў у 16-й літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1945 у Вільнюсе, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З 1957 на пенсіі. У 1965 стаў заслужаным дзеячам культуры Літоўскай ССР. Напісаў і апублікаваў кнігу ўспамінаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборніка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літоўскую мову пераклаў (пад псеўданімам Ф. Садайніс) паэму Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П. Броўкі, Я. Коласа, Т. Кляшторнага, І. Харыка і інш.[1], а таксама творы рускіх і латышскіх пісьменнікаў.
Зноскі
- ↑ Вайшнорас Феліксас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вайшнорас Феліксас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова:Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970
- БП, т. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ВАЙШНАРАС (САДАЙНІС) Феліксас Вінцэнтавіч(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Вілкавішкіскім раёне
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Заслужаныя дзеячы культуры Літоўскай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Літвы
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Літвы
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з латышскай мовы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Літвы
- Журналісты СССР
- Журналісты XX стагоддзя
- Літоўскамоўныя паэты
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР