Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч
Выгляд
Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1911 (113 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1931—1944 |
Камандаваў |
Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч (4 чэрвеня 1911, в. Слабодка, Клічаўскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1929 года рабочы-шкловыдзімальшчык. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1940). У партызанах з сакавіка 1942 года: начальнік штаба атрада, камандзір групы, з кастрычніка 1942 года камандзір 720-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — лютым 1943 гадоў камандаваў 4-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, у лютым 1943 — лютым 1944 гадоў камандаваў 8-й Рагачоўская партызанскай брыгадай, адначасова член Рагачоўскага РК КП(б)Б. У 1944—1970 гадах у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.