8-я Рагачоўская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8-я Рагачоўская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 2200 партызан (12 красавіка 1944)
Дыслакацыя Рагачоўскі, Журавіцкі, Жлобінскі, Буда-Кашалёўскі, Клічаўскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Бярэзінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

8-я Рагачоўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе 255-га, 256-га і 257-га партызанскіх атрадаў. У сувязі з заняццем часцямі Чырвонай Арміі тэрыторыі Гомельскай вобласці брыгада ў канцы лістапада 1943 года перабазіравалася ў Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Рагачоўскага, Журавіцкага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Бярэзінскага раёнаў.

Рашэннем Рагачоўскага падпольнага райкома КП(б)Б ад 12 сакавіка 1944 года брыгада была рэарганізавана ў Рагачоўскую ваенна-аператыўную групу. На гэты дзень налічвала 2200 партызан.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была сторана на базе 255-га, 256-га і 257-га партызанскіх атрадаў. Пры фарміраванні брыгады з асабовага складу 255-га атрада і прыбыўшых з савецкага тылу асобных груп былі арганізаваны 258-ы і 259-ы партызанскія атрады. 256-ы атрад дзейнічаў у складзе брыгады да 11 сакавіка 1943 года, потым быў разгорнуты ў 8-ю Журавіцкую партызанскую брыгаду. 1 лістапада 1943 года 255-ы партызанскі атрад быў рэарганізаваны ў 255-ы партызанскі полк.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Віктар Віктаравіч Чысцякоў (студзень 1943 — студзень 1944);
  • Марк Фёдаравіч Рубіс (сакавік 1944).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках БыхаўЖлобін, Жлобін — Бабруйск. У сакавіку — красавіку 1943 года пусцілі пад адхон 32 эшалоны праціўніка, падарвалі і пашкодзілі 7 мастоў, больш за 40 аўтамашын. У жніўні 1943 года на ўчастку Жлобін — Бабруйск падарвалі 140 рэек, разбурылі стрэлачныя пераводы і пашкодзілі раз'езд Амяльня; пазней на гэтым участку падарвалі больш за 1 тысячу рэек. Знішчылі дзясяткі нямецкіх апорных пунктаў, у тым ліку ў вёсках Рэкта, Дзедлава, Гадзілавічы, Стралкі, Побалава, Ціхінічы Рагачоўскага раёна, напалі на гарнізон у вёсцы Падсёлы Кіраўскага раёна. У лютым, маі, ліпені, кастрычніку — лістападзе 1943 год і ў лютым 1944 вялі баі за ўтрыманне партызанскай зоны, за прарыў блакады і выхад з акружэння.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе ў вёсцы Заазер’е Рагачоўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]