Патоцкі сельсавет
| Патоцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | сельсавет |
| Уваходзіць у | Клічаўскі раён |
| Уключае | 29 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Клічаў (не ўваходзіць у склад) |
| Дата ўтварэння | 10 ліпеня 1939 |
| Насельніцтва (2019) | 1 601 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Пато́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Клічаў (не ўваходзіць у склад).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 10 ліпеня 1939 года як Дзмітраўскі сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі скасаванага Клічаўскага сельсавета. Цэнтр — вёска Дзмітраўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уладзіміраўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 19 жніўня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Патока, сельсавет перайменаваны ў Патоцкі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Клічаўскага гарсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзмітраўка, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лаззё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж і Стаялава), таксама ў склад сельсавета з Нясяцкага сельсавета перададзена вёска Турэц[3]. 24 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Клічаў[4]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева)[5]. 23 снежня 2011 года скасавана вёска Жэрдзішча[6]. 28 верасня 2015 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[7], 13 красавіка 2018 года — яшчэ 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 695 чалавек[9], з іх 95,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1601 чалавек[11].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 29 населеных пунктаў:
| Назва | Статус |
|---|---|
| Альхоўка | вёска |
| Аляксееўка | вёска |
| Баркі | вёска |
| Бёрда | вёска |
| Ваевічы | вёска |
| Восаў | вёска |
| Дзмітраўка 1 | вёска |
| Дзмітраўка 2 | аграгарадок |
| Замікітка | вёска |
| Іванаўка | вёска |
| Кавяза | вёска |
| Канстантоў | вёска |
| Клічаўскія Пасёлкі | вёска |
| Лаззё | вёска |
| Малінавае | вёска |
| Палосы | вёска |
| Паплавы | вёска |
| Патока | пасёлак |
| Перасопня | вёска |
| Рубеж | вёска |
| Слабодка | аграгарадок |
| Стаялава | вёска |
| Стаялава | пасёлак |
| Суша | вёска |
| Турчылоў | вёска |
| Турэц | вёска |
| Убалацце | вёска |
| Усакіна | вёска |
| Хрэлева | вёска |
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
- ↑ Решение Кличевского районного Совета депутатов от 24 августа 2010 г. № 4-6 О переносе административно-территориального центра
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области Архівавана 30 лістапада 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.