Фізарум
Выгляд
Фізарум | |||||||||||||||||
Physarum psittacinum | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Physarum | |||||||||||||||||
|
Фіза́рум (Physarum) — род слізевікоў сямейства фізаравых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вегетатыўнае цела (плазмодый) белае, шараватае, жоўтае або аранжавае. Пладовыя целы (спарангіі) акруглыя, сядзячыя або на ножцы, пакрыты крохкім перыдыем, які растрэскваецца пры іх паспяванні. Капіліцый утвораны тонкімі, разгалінаванымі, з шматлікімі расшырэннямі і ўздуццямі ніцямі, прымацаванымі да асновы спарангія. Споры гладкія, часам шыпаватыя, у масе ад фіялетавых да чорных.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома больш за 80 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У Беларусі найбольш вядомы фізарум попельны (Physarum cinereum) і фізарум паніклы (Physarum nutans). Сапратрофы. Развіваюцца на адмерлых галінках, ствалах, апалым лісці, подсціле, на шапкавых грыбах.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Physarum albescens
- Physarum album — Фізарум белы
- Physarum andinum
- Physarum bivalve
- Physarum bogoriense
- Physarum cinereum — Фізарум попельны
- Physarum citrinum
- Physarum compressum
- Physarum confertum
- Physarum conglomeratum
- Physarum crateriforme
- Physarum daamsii
- Physarum didermoides
- Physarum digitatum
- Physarum flavicomum
- Physarum florigerum
- Physarum globuliferum
- Physarum gyrosum
- Physarum hongkongense
- Physarum lakhanpalii
- Physarum lateritium
- Physarum leucophaeum
- Physarum loratum
- Physarum luteolum
- Physarum melleum
- Physarum mortonii
- Physarum mutabile
- Physarum nigripodum
- Physarum nucleatum
- Physarum nutans — Фізарум паніклы
- Physarum oblatum
- Physarum plicatum
- Physarum polycephalum
- Physarum psittacinum
- Physarum pulcherrimum
- Physarum pusillum
- Physarum reniforme
- Physarum rigidum
- Physarum roseum
- Physarum stellatum
- Physarum sulphureum
- Physarum superbum
- Physarum tenerum
- Physarum virescens
- Physarum viride
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лемяза М. Фізарум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.