Фірава
Выгляд
Фірава
|
Фірава (руск.: Фи́рово) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Фіраўскага раёна Цвярской вобласці Расіі. Насельніцтва — 2083 чал. (2017). Размешчаны паблізу ракі Межавая (прыток ракі Шліны), за 200 км на паўночны захад ад абласнога цэнтра. Чыгуначная станцыя на лініі Балагое — Соблага. Заснаваны ў 1902 годзе як прыстанцыйны пасёлак пры будаўніцтве чыгункі. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1947.