Перайсці да зместу

Халцэдон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халцэдон
Халцэдонавы нож, 1000—1200 год да нашай эры
Формула SiO2
Колер Сіняваты, жаўтаваты, шэры
Колер рысы Белы
Празрыстасць Каламутны, які прасвечвае
Цвёрдасць 6,5—7
Спайнасць Адсутнічае
Злом Няроўны, радзей шкарлупісты
Шчыльнасць 2,58—2,64 г/см³
Паказчык пераламлення 1,530—1,539

Халцэдон — напаўпразрысты мінерал, схаванакрышталічная тонкакудзелістая разнавіднасць кварца. Паўпразрысты або прасвечвае ў баках, колер самы розны, часцей ад белага да мядова-жоўтага. Утварае сфераліты, сфералітовыя скарынкі, псеўдасталактыты або суцэльныя масіўныя ўтварэнні. Цвёрдасць 6,5-7. Мае шмат разнавіднасцей, афарбаваных у розныя колеры: чырвоны (сердалік або карнеол), чырванавата-карычневы (сардэр), зялёны (хрызапраз), блакітнаваты (сапфірын), непразрысты цёмна-зялёны з ярка-чырвонымі плямамі ці палосамі (геліятроп) і іншыя. Выкарыстоўваецца ў ювелірных вырабах і як дэкаратыўны камень.

Найбольш вядомыя радовішчы ў Бразіліі, Індыі, на Мадагаскары, ва Уругваі, Шатландыі (Грэй-Кілін, Паўднёвы Пертшыр), эфузіўныя масівы Закаўказзя, ва Украіне, у Расіі (Прымор'е). Найстарэйшы цэнтр здабычы і апрацоўкі халцэдонаў знаходзіцца ў Германіі, вялікія радовішчы размешчаны ва Усходняй Сібіры ў Расіі, у Крыму, Шры-Ланцы, Аўстраліі, ЗША, Італіі, Польшчы і Чэхіі.