Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў
Выгляд
Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti; HAZU; раней: Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Jugoslavenska akademija znanosti i umjetnosti) — JAZU) — вышэйшая навуковая ўстанова Харватыі. Штаб-кватэра акадэміі знаходзіцца ў горадзе Заграб. Прэзідэнт акадэміі Мілан Могуш .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння Акадэміі ўзнікла ў 1848 годзе па ініцыятыве Ёсіпа Юрая Штросмаера. 4 сакавіка 1866 года ў Заграбе была заснавана Югаслаўская акадэмія. З 1945 па 1990 год акадэмія была часткай Акадэміі навук Югаславіі. З 1990 года — незалежная навуковая ўстанова, статус якой быў замацаваны ў канстытуцыі Харватыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў складаецца з 9 секцый.
- I. Сацыяльныя навукі
- II. Матэматыка, фізіка, хімія
- III. Прыродазнаўчыя навукі
- IV. Медыцына
- V. Філалогія
- VI. Літаратура
- VII. Выяўленчае мастацтва
- VIII. Музыка і музыказнаўства
- IX. Інжынерная справа
Акадэмічныя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Навуковыя цэнтры
- Музеі і галерэі
- Архіў Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
- Бібліятэка Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
- Дэндрарый у Трстэне
- Фонд Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
Прэзідэнты акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Франья Рачкі (1866—1886)
- Паваа Мухіч (1887—1890)
- Ёсіп Торбар (1890—1900)
- Тадзія Смічыклас (1900—1914)
- Томіслаў Марэціч (1915—1918)
- Уладзімір Мажураніч (1918—1921)
- Густаў Яначак (1921—1924)
- Гаўра Манойлавіч (1924—1933)
- Альберт Базала (1933—1941)
- Тома Маціч (1942—1946)
- Андрыя Штампар (1947—1958)
- Грга Новак (1958—1978)
- Якаў Сіроткавіч (1978—1991)
- Іван Супек (1991—1997)
- Іва Падаван (1997—2003)
- Мілан Могуш (2003 —)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў
- Афіцыйная старонка