Цвіценне вады
Выгляд
«Цвіценне» вады — масавае развіццё фітапланктону, якое суправаджаецца зменай колеру вады, парушэннем экалагічнай раўнавагі ў водных біяцэнозах.
Асноўная прычыны — застой вады, зніжэнне праточнасці , засмечванне, забруджванне мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, змытай глебай, некаторымі сінтэтычнымі рэчывамі.
Пагаршае кіслародны рэжым вадаёмаў і арганалептычныя якасці вады , можа выклікаць заморы рыб і інш. водных жывёл, ускладняе работу фільтраў на ачышчальных і інш. гідратэхнічных збудаваннях.
Папярэджваюць «цвіценне» вады аэрацыяй, біялагічнай меліярацыяй вадаёмаў, абмежаваннем паступлення ў ваду забруджвальнікаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Цвіценне» вады // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвіценне вады