Перайсці да зместу

Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук
ням.: Pädagogische Hochschule Zürich
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Pädagogische Hochschule Zürich
Заснаваны 2002
Краіна
Размяшчэнне Цюрых
Сайт phzh.ch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук (ням.: Pädagogische Hochschule Zürich) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны восенню 2002 года шляхам аб’яднання адзінаццаці папярэдніх навучальных устаноў па падрыхтоўцы настаўнікаў.

Установа забяспечвае наступныя функцыянальныя вобласці:

  • навучанне будучых педагогаў усіх узроўняў (дашкольных, пачатковых, малодшых і сярэдніх, прафесійна-тэхнічных)
  • адукацыя і паслугі для настаўнікаў, кіраўнікоў школ, школьных саветаў, выкладчыкаў і бацькоў
  • профільныя даследаванні і распрацоўкі

Больш за 4 000 студэнтаў і каля 21 500 удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі кожны год праходзяць навучанне ва ўніверсітэце. Ва ўніверсітэце працуюць 627 выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў, а таксама каля 260 супрацоўнікаў у адміністрацыйных і тэхнічных службах на поўны або няпоўны працоўны дзень.

Зноскі

  1. GRID Release 2017-07-12 — 2017-07-12 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5203408.V1
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.