Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў
| Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў | |
|---|---|
| ням.: Zürcher Hochschule der Künste | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Zürcher Hochschule der Künste |
| Заснаваны | 1878 |
| Год рэарганізацыі | 2007 |
| Студэнты | 2 186[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Цюрых |
| Сайт | zhdk.ch |
Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў (ням.: Zürcher Hochschule der Künste) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа налічвае каля 2500 студэнтаў, што робіць яе найбуйнейшай ВНУ ў галіне мастацтваў у Швейцарыі. Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе пасля аб’яднання Школы мастацтваў і дызайну і Школы музыкі, драмы і танца.
ВНУ прапануе праграмы для будучых бакалаўраў і магістраў, праграмы дадатковай адукацыі ў галіне мастацтва, дызайну, музыкі, мастацкай адукацыі, тэатра, кіно, танцаў, междысцыплінарных даследаванняў, а таксама праграмы для атрымання ступені доктара філасофіі ў супрацоўніцтве з рознымі замежнымі ўніверсітэтамі.
У склад установы ўваходзяць таксама музей дызайну, тэатр мастацтваў, музычны клуб і медыя-інфармацыйны цэнтр.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы