Цяжкая атлетыка
Выгляд
Цяжкая атлетыка — хуткасна-сілавы від спорту, у аснове якога ляжыць выкананне практыкаванняў па падыманні штангі над галавой. Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы сёння ўключаюць у сябе два практыкаванні: рывок і штуршок.
У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (акрамя 1900, 1908, 1912). Праграма спаборніцтваў і вагавыя катэгорыі спартсменаў пастаянна мяняліся. Да стварэння Міжнароднай федэрацыі цяжкаатлетаў (ФІХ) атлеты спаборнічалі ў жыме і штуршку дзвюма рукамі, часам — у рыўку і штуршку адной рукой;
- з 1920 — у трохбор'і (рывок і штуршок адной рукой, штуршок дзвюма рукамі),
- з 1924 — у пяцібор'е (рывок і штуршок адной рукой, жым, рывок і штуршок дзвюма рукамі),
- з 1928 па 1972 — у трохбор'і (жым, рывок, і штуршок дзвюма рукамі),
- з 1973 — дваябор'і.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://www.iwrp.net Архівавана 23 студзеня 2022. -- міжнародная цяжкаатлетычная база даных