Ціхан Свірыдавіч Жучкоў
Ціхан Свірыдавіч Жучкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1987 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1941—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ціхан Свірыдавіч Жучкоў (4 ліпеня 1922, вёска Бахацец, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 9 сакавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 г. закончыў сем класаў, працаваў у Магілёве токарам на аўтарамонтным заводзе. У 1941 г. закончыў Магілёўскі аэраклуб, у 1942 г. — Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З верасня 1942 г. на фронце. Лётчык-знішчальнік ВПС Балтыйскага флоту старшы лейтэнант Ц. С. Жучкоў вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобласці і Прыбалтыйскіх рэспублік. Зрабіў 257 баявых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку ваенных аб'ектаў праціўніка, правёў 37 паветраных баёў, асабіста збіў 11 варожых самалётаў.
За праяўленыя ў баях мужнасць і адвагу 6 сакавіка 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да 1960 г. падпалкоўнік Ц. С. Жучкоў служыў у ваенна-паветраных сілах краіны, працаваў лётчыкам-інструктарам. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
З 1960 г. жыў у Маскве, працаваў дыспетчарам Грамадзянскай авіяцыі.
9 сакавіка 1987 г. Ц. С. Жучкоў памёр, пахаваны на Кунцаўскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Чавусах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жучкоў Ціхан Свірыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 453.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны