Чакана
Чака́на — ступенчаты крыж, з старадаўніх часоў распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Чаканы з трымя ступенямі ў кожнай сваёй чвэрці, называюць інкскімі, з другой колькасцю - андскімі. Еўрапейцы, для аблягчэння хрысціанізацыі інкаў, яшчэ з часоў Францыска Пісара, называлі чакану крыжам. Таму чакану яшчэ называюць інкскім ці андскім крыжам. Найбольшая колькасць знойдзеных абразцоў чаканы мае тры ступені, але сустракаюцца і другія варыанты.
Інкская чакана (інкскі крыж)
[правіць | правіць зыходнік]Сімвалічныя значэнні інкскай чаканы
[правіць | правіць зыходнік]Светлыя і цёмныя адценні верхняй і ніжняй палавін інксакй чаканы сімвалізуюць дуалізм - двойственнасць міру, а круг абазначае пуп ці цэнтр міру, жыцця і ўвогуле сусвет. Інкская чакана яўляецца сімвалам гармоніі свету. Чатырмя групамі сваіх ступеней яна як бы аб'ядноўвае чатыры групы паняццяў. А менавіта:
- Першая чвэрць сымвалізуе энергетычныя ўзроўні ці міры (крусівам даецца гучанне тэрміна на мове кечуа):
- - ніжні ці падземны - уху пача ці урын пача (эмбрыён, мумія)
- - сярэдні ці наземны - кай пача (наш свет)
- - верхні ці нябесны - ханан пача ці ханак пача (свет багоў)
- Другая чвэрць абазначае жывёл, якія адпавядаюць гэтым мірам:
- - змяю - амару (падземны свет)
- - пуму - пума ці ціці (наземны свет)
- - кондара - кунтур (нябесны свет)
- Трэцяя чвэрць сымвалізуе жыццёвыя прынцыпы:
- - не крадзі - ама суа
- - не лгі - ама льульа
- - не лянуйся - ама кельа
- Чацвёртая - прызначэнне чалавека:
- - любоў - мунай
- - веды - ячай
- - труд, праца - льанкай
Чатыры канца чаканы сымвалізуюць чатыры рэгіёна, якія састаўлялі Імперыю Інкаў: Чынчансуё, Кольасуё, Антысуё і Контысуё. Канцы інкскай чаканы таксама сымвалізуюць і сузор'е Паўднёвы крыж, якому пакланяліся інкі. Акрамя таго, чатыры канцы любой чаканы (3-х, 4-х, 5-ці і сяміступенчатай) сымвалізуюць чатыры стыхіі (вада, зямля, паветра і агонь), а таксама чатыры канцы света.
Бытавое распаўсёджванне інкскай чаканы
[правіць | правіць зыходнік]У жыцці інкскіх патомкаў чакана паўсюдна распаўсюджана. Яна фактычна з'яўляецца іх сімвалам. Яна распаўсюджана ў сувенірнай прадукцыі. Таксама яна выкарыстоўваецца ў архітэктуры.
Андская чакана (андскі крыж)
[правіць | правіць зыходнік]Андская чакана сустракаецца параўнальна рэдка. Як згадвалася, яна адрозніваецца ад інкскай колькасцю ступеней. Часцей сустракаецца чатыры, як на мегалітах у Ціўанаку, Балівія.
Радзей можна ўбачыць пяць ступеней, як напрыклад у 40 кіламетрах ад Куско ў Ольянтайтамба, Перу. Маецца адзінкавы прыклад сяміступенчатай чаканы. Яе ніжняя палова, выкананая з гліны і зусім ужо слаба бачная, знаходзіцца на сцяне галоўнага будынка Храма творцы свету Віракоча (Ракчы, Перу).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чакана: інкскі крыж (англ.)
- Чакана — шлях на верх Архівавана 9 снежня 2007. (ісп.)
- Андскі крыж — чакана Архівавана 20 чэрвеня 2006. (ням.)