Чылійскае песа
Чылійскае песа | |||
---|---|---|---|
* ісп.: Peso chileno | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | CLP | ||
Сімвалы | CLP$ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 29 верасня 1975 | ||
Валюта-папярэднік | Chilean escudo[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Chile[d] | ||
Курсы на 7 лістапада 2024 года | |||
1 USD | 968,6 CLP | ||
1 EUR | 1 045 CLP | ||
1 RUB | 9,876 CLP | ||
1 GBP | 1 250 CLP | ||
1 JPY | 6,265 CLP | ||
1 BYN | 288,5 CLP | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чылійскае песа (ісп.: Peso chileno) — валюта дзяржавы Чылі з 1817 па 1959 год і з 1975 года па цяперашні час. Чылійскае песа складаецца з 100 сентава. У абароце знаходзяцца банкноты наміналам у 500, 1000, 2000, 5000, 10 000 і 20 000 песа, а таксама манеты вартасцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 песа.
Чаканіць срэбныя песа пачалі ў 1817 годзе ў Сант’яга, гэта былі першыя манеты Амерыкі з указаннем наміналу ў песа. Грашовая сістэма выкарыстоўвалася тая ж, што і ў іншых іспанскіх уладаннях Амерыкі: эскуда = 2 песа = 16 рэалаў.
У 1851 годзе ўведзена дзесятковая сістэма: песа = 10 дэцымаў = 100 сентава, але чаканіць манеты ў 1/2 і 1 сентава пачалі ўжо ў 1835 годзе.
У 1895 годзе было ўстаноўлена залатое ўтрыманне ў 0,549175 г чыстага золата, што адпавядала курсу: 1 песа = 16 англійскіх пенсаў. У 1925 годзе залатое ўтрыманне зніжана да 0,183057 г, што адпавядала курсу: 1 песа = 6 англійскім пенсам. У красавіку 1932 спынены размен банкнот на золата.
У сувязі з інфляцыяй ў 1955 годзе спынена выкарыстанне сентава.
1 студзеня 1960 года ўведзена новая грашовая адзінка — эскуда (= 100 сентэсіма), песа абменьваліся на эскуда 1000:1.
29 верасня 1975 года замест эскуда зноў ўведзена песа, эскуда абменьваліся на песа 1000:1.
Для паляпшэння артыкула пажадана |