Перайсці да зместу

Шапачка смаржковая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шапачка смаржковая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verpa bohemica (Krombh.) Schröt., 1893

Сінонімы
  • Morchella bohemica Krombh.
  • Mitrophora bohemica (Krombh.) Gillet
  • Morilla speciosa var. bohemica (Krombh.) Quél.
  • Phalloboletus bohemicus (Krombh.) Kuntze
  • Ptychoverpa bohemica (Krombh.) Boud.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  44609
MB  481988

Ша́пачка смаржковая[1] (Verpa bohemica) — від сумчатых грыбоў з роду Шапачка (Verpa) сямейства Смаржковыя (Morchellaceae).

Пладовае цела грыба дасягае вышыні 10 і болей сантыметраў. Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобнай формы, звіліста-складчатая або маршчакаватая, у верхавінцы прырослая да ножкі. Колер шапкі звонку жаўтавата-буры або вохрымта-карычніевы, знізу — белаваты. Краі шапкі свабодныя. Ножка да 14 см у даўжыню і да 2 см у дыяметры, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная каля асновы, пустая, белая, пакрытая дробнымі лускавінкамі. Мякаць тонкая, без асаблівага паху і смаку. Сумкі з двума спорамі. Споры падоўжана-эліптычнай формы, гладкія, жаўтаватыя або бясколерныя.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Грыб распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Сапратроф. Расце паасобку і групамі ў на глебе ў светлых [лісцевых лясах, на ўзлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў красавікумаі.

Малавядомы ўмоўна-ядомы грыб нізкая якасці. Спажыванне свежага грыба магчыма толькі пасля папярэдняга адварвання са зліццём вады.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.