Шарлат (Паўночная Караліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Шарлат
англ.: Charlotte
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Патрык Кэнан
Заснаваны
Плошча
771 км²
Вышыня цэнтра
229 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
792862 чалавекі (2013)
Шчыльнасць
948,67 чал./км²
Агламерацыя
2335358 чалавек
Нацыянальны склад
белыя — 45,1%,
лацінаамерыканцы — 13,1%,
афраамерыканцы — 35,0%,
азіяты — 5,0%,
карэнныя амерыканцы — 0,5%,
гавайцы — 0,1%,
змяшаныя росы — 1,2%,
Часавы пояс
Тэлефонны код
704
Паштовыя індэксы
28201–28237, 28240–28247, 28250, 28253–28256, 28258, 28260–28262, 28265–28266, 28269–28275, 28277–28278, 28280–28290, 28296–28297, 28299, 28201, 28203, 28207, 28208, 28212, 28214, 28216, 28219, 28220, 28223, 28226, 28227, 28232, 28234, 28240, 28243, 28246, 28253, 28260, 28266, 28271, 28272, 28273, 28274, 28277, 28280, 28282, 28284, 28287, 28289 і 28296
Афіцыйны сайт
charmeck.org (англ.)
Шарлат на карце ЗША
Шарлат (Паўночная Караліна) (ЗША)
Шарлат (Паўночная Караліна)

Шарлат[1] (англ.: Charlotte) — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.

Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.

У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Шарлат, як і большая частка паўднёвага ўсходу ЗША, мае вільготны субтрапічны клімат (Cfa паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з чатырма выражанымі сезонамі. Зімы ў горадзе кароткія і пераважна халаднаватыя, з сярэдняй тэмпературай студзеня 4,5 °C. У сярэднім каля 58 начэй у годзе тэмпература паветра падае да нулявой адзнакі або ніжэй яе і толькі два дні, калі дзённая тэмпература не перавышае 0 °C. Самы сухі месяц — красавік. Лета ў Шарлаце гарачае і вільготнае з сярэдняй тэмпературай ліпеня 25,8 °C. Дзённая тэмпература, якая перавышае 32 °C трымаецца ў сярэднім 40 дзён у годзе. Восень, галоўным чынам, больш сухая пара года, чым вясна[2].

Клімат Шарлат
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 27,8 27,8 32,8 35,6 36,7 39,4 39,4 40,0 40,0 36,7 30,0 27,8 40,0
Сярэдні максімум, °C 10,4 12,8 17,3 22,2 26,1 30,0 31,7 30,8 27,4 22,1 16,9 11,6 21,6
Сярэдняя тэмпература, °C 4,5 6,6 10,7 15,2 19,7 24,1 25,8 25,2 21,6 15,7 10,4 5,8 15,4
Сярэдні мінімум, °C −1,3 0,4 4,1 8,3 13,2 18,1 20,1 19,6 15,8 9,3 4,0 −0,1 9,3
Абсалютны мінімум, °C −20,6 −20,6 −15,6 −6,1 0,0 7,2 11,7 10,0 3,3 −4,4 −11,7 −20,6 −20,6
Норма ападкаў, мм 87 84 102 77 81 95 94 107 82 86 80 83 1 058
Крыніца: Надвор'е і клімат

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад горада Шарлат:

Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку ў горадзе складае $48,670, а сярэдні даход на сям’ю $59,452.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Шарлат у адпаведнасці з пералікам буйных гарадоў у артыкуле Паўночная Караліна Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12)., С.225
  2. Station: Charlotte Dglas Intl AP, NC(недаступная спасылка). Climatography of the United States No. 20 1971-2000. National Oceanic & Atmospheric Administration (1 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2013. Праверана November 10, 2011.
  3. Гарады-пабрацімы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]