Перайсці да зместу

Шарль Трэнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Трэнэ
фр.: Charles Trenet
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 мая 1913(1913-05-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 2001(2001-02-19)[3] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Маці Marie-Louise Caussat-Trenet[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, спявак, аўтар-выканаўца, аўтар песень, акцёр
Інструменты вакал[4]
Жанры шансон і сардана
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Трэнэ (фр.: Charles Trenet; 18 мая 1913, Нарбона — 19 лютага 2001, Крэтэй) — французскі спявак і аўтар песень. Яго візітнай карткай была песня La Mer (1943).

Шарль Трэнэ нарадзіўся 18 мая 1913 года ў правансальскім горадзе Нарбона, на поўдні Францыі. З дзяцінства захапляўся музыкай.

З 1933 па 1936 гады выступаў на эстрадзе ў дуэце са швейцарскім піяністам Джоні Хесам. Дуэт запісаў 18 дыскаў на студыі «Pathé». У 1936 годзе Шарля прызвалі на ваенную службу. Вярнуўшыся з яе ў 1937 годзе, пачаў выступаць сола.

Пасля вайны Трэнэ на некалькі гадоў з’ехаў працаваць у ЗША. Увосень 1951 года Трэнэ вярнуўся ў Парыж.

Спявак памёр 19 лютага 2001 года ў парыжскім прыгарадзе Крэтэй, паспеўшы за год да смерці заспець адкрыццё ўласнага дома-музея ў роднай Нарбоне, на авеню Шарля Трэнэ.

Зноскі