Перайсці да зместу

Шпіцбергенскі трактат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагавор паміж Нарвегіяй, ЗША, Даніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Нідэрландамі, Вялікабрытаніяй і Швецыяй аб Шпіцбергене.
Краіны-ўдзельнікі дагавора (адзначаны зялёным)
Краіны-ўдзельнікі дагавора (адзначаны зялёным)
Дата падпісання 9.02.1920
Месца падпісання Парыж, Францыя
Увайшоў у сілу 14.08.1925
Бакі 42
Месца захоўвання Урад Францыі

Шпіцбергенскі трактат 1920 — падпісаны 9 лютага 1920 года ў Парыжы і вызначыў міжнародна-прававы статус архіпелага Шпіцберген. У наш час падтрымліваюць сваю прысутнасць на архіпелагу Нарвегія і Расія, у меншай ступені — Польшча і КНР.

Паводле Шпіцбергенскага трактата над Шпіцбергенам, які лічыўся раней свабоднай тэрыторыяй, усталёўваўся суверэнітэт Нарвегіі, а дзяржавам-удзельнікам дагавора надавалася роўнае права на эксплуатацыю натуральных рэсурсаў Шпіцбергена і яго тэрытарыяльных вод. Нарвегія абавязалася ў артыкуле 9-м дагавора не будаваць і не дапускаць стварэння марскіх баз ці ўмацаванняў на тэрыторыі архіпелага і не выкарыстоўваць яе для ваенных мэтаў. У 1925 годзе Нарвегія афіцыйна абвясціла Шпіцберген часткай нарвежскага каралеўства. СССР далучыўся да Шпіцбергенскага трактата ў 1935 годзе.

Да цяперашняга часу ўдзельнікамі дагавора з’яўляюцца больш за 50 дзяржаў: Расія і іншыя дзяржавы, якія складалі СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Японія, Нідэрланды, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Венгрыя, Данія, Нарвегія, Польшча, Чэхія, Славакія, Румынія, Італія, Швецыя і іншыя. Нарвежскі стортынг у рэзалюцыі ад 15 лютага 1947 года прызнаў, што СССР з’яўляецца дзяржавай, якая мае нароўні з Нарвегіяй асаблівыя эканамічныя інтарэсы на Шпіцбергене. З 1991 года гэтыя правы перайшлі да Расіі.

Тэма Шпіцбергена ў расійска-нарвежскіх адносінах

[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны таго, што СССР, а затым і РФ — адзіная краіна, якая падтрымлівае прыкметную прысутнасць у рэгіёне, за выключэннем самой Нарвегіі (да 1995 года колькасць савецкіх, а затым і расійскіх грамадзян на архіпелагу перавышала колькасць нарвежцаў), адносіны паміж дзвюма краінамі насілі даволі напружаны характар. Асцярогі нарвежскага боку шмат у чым прывялі да таго, што Нарвегія стала членам НАТА. Пасля некаторага спаду напружанасці, абумоўленага ў першую чаргу адтокам расійскага насельніцтва з архіпелага і закрыццём некалькіх расійскіх населеных пунктаў, пачаўся новы перыяд абвастрэння. У снежні 2011 года расійскі ўрад прыняў новую стратэгію развіцця расійскай прысутнасці на Шпіцбергене, якая ўключае ў сябе будаўніцтва некалькіх аб’ектаў у горадзе Баранцбург. Гэта выклікала пратэст нарвежскага боку, які не зацікаўлены ў павелічэнні расійскай прысутнасці[1].

  • «Сборник действующих договоров, соглашений и конвенций, заключённых с иностранными государствами», в. 9, Москва, 1938.

Зноскі