Шыман Забела (сын Антонія)
Шыман Забела | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шыман Забела | ||||||
Пераемнік | Міхал Абуховіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1750 Чырвоны Двор |
||||||
Смерць | 30 жніўня 1824 (74 гады) | ||||||
Род | Забелы | ||||||
Бацька | Антоні Забела | ||||||
Маці | Соф'я Шчыт | ||||||
Жонка | Барбара Завіша | ||||||
Дзеці | Антоні, Міхал, Юзаф | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды |
|
Шыман Забела (14 лютага 1750, Чырвоны Двор — 30 жніўня 1824) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі ў 1787—1792. Сурагатар ковенскай зямлі, віцэ-брыгадзір народнай кавалерыі, генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў, кавалер ордэна Святога Станіслава.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]З роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», чацвёрты сын Антонія Забелы, лоўчага вялікага літоўскага, і Соф'і, дачкі мсціслаўскага кашталяна Юзафа Шчыта герба «Ястрабец» і Петранелі Валадковіч. Валодаў маёнткамі Арэхаўна, Паазёры і інш.
Брат Міхала і таргавічаніна Юзафа. Скончыў Вайсковую акадэмію ў Люневілі і служыў у французскай арміі. У 1780 стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава. Атрымаў менскае кашталянства ад свайго дзядзькі, таксама Шымана. У 1787 разам з братам Міхалам перайшоў у войска Рэчы Паспалітай і адразу (24 чэрвеня 1788) стаў брыгадзірам 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і генерал-маёрам, камандуючым 2-й літоўскай дывізіяй. 30 жніўня 1790 павышаны да генерал-лейтэнанта. Прысягнуў Канстытуцыі 3 мая. У 1792 змагаўся з расійскай інтэрвенцыяй. Мужна біўся, але прайграў бітву пад Берасцем. Пасля капітуляцыі караля спрабаваў партызаніць у тыле ворага, але неўзабаве падаў у адстаўку, улічваючы ягоную перавагу. Быў паслом на Гарадзенскі сойм 1793. Належаў да патрыятычнай апазіцыі. Пазней падтрымліваў кантакты з паўстанцкімі групоўкамі ў Вільні, але ў той час жа быў чальцом адноўленай таргавічанамі Пастаяннай Рады. Па выбуху паўстання ў Вільне далучыўся да яго і часова выконваў функцыю генерал-ад’ютанта генерала Якуба Ясінскага. Пасля падаўлення паўстання на Літве сышоў з публічнага жыцця.
Шыман Забела ажаніўся з Барбарай Завішай герба «Задора», удавой Яна Незабытоўскага, якая ў 1791 годзе фундавала касцёл у Свіслачы. Меў трох сыноў: Антонія, Міхала і Юзафа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
- Kosk H.P. Generalicja polska t. 2 wyd.: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków, 2001
- Dunin-Wilczyński Z. Order Św. Stanisława, Warszawa, 2006. s. 187