Казімір Кароль Белазор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Кароль Белазор
Герб «Вянява»
Герб «Вянява»
Ваявода менскі
1667 — каля 1680
Папярэднік Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік Міхал Сясіцкі
Кашталян віцебскі
1664 — 1667
Папярэднік Тамаш Касакоўскі
Пераемнік Марцін Лімант

Нараджэнне 1608(1608)
Смерць 1680(1680)
Род Белазоры
Бацька Габрыэль Белазор
Маці Крысціна Астроўская
Жонка Кацярына Раецкая
Дзеці Крыштаф Казімір, Кароль, Юрый , Даніэль
Дзейнасць ваенны

Казімір Кароль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводства — каля 1680) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат мсціслаўскага кашталяна Станіслава Белазора

Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 16661667.

У 16491651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казіміра Паца са шведамі пад Мітавай.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Яго сын Крыштаф Казімір стаў вялікім літоўскім харунжым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]