Антоні Забела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Забела
польск.: Antoni Zabiełło
Герб «Сякера»
Герб «Сякера»
лоўчы вялікі літоўскі
1761 — 1775
Папярэднік Ігнацы Ланеўскі-Воўк
Пераемнік Юзаф Забела

Нараджэнне 1710[1]
Смерць 1776[2]
Род Забелы
Бацька Міхал Забела[d]
Маці Ганна з Белазораў[d]
Жонка Соф’я са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Дзеці Ганна, Брыгіта, Марыя, Юзаф, Ежы, Шыман, Міхал і дачка
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Антоні Забела (памёр у 1776) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, падчашы ковенскі (1730—1744), маршалак ковенскі з 1744 года, лоўчы вялікі літоўскі (1761—1775), генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік літоўскага дваранскага роду Забелаў герба «Сякера». Сын пісара земскага ковенскага Міхала Забелы і Ганны з Белазораў. Браты — кашталян менскі Шыман і Юзаф Забела.

У 1733 годзе Антоні Забела быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на элекцыйны сойм[3], дзе падтрымаў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага на польскі каралеўскі прастол[4]. У 1750 годзе ён быў другі раз выбраны паслом на сойм[5]. У 1752 годзе — пасол ад Ковенскага павета на чарговы сойм[6]. У 1754 годзе — пасол ад Упіцкага павета на сойм[7].

У 1764 годзе Антоні Забела быў выбраны маршалкам Ковенскага павета ў канфедэрацыі Чартарыйскіх[pl][8]. У 1764 годзе ён двойчы выбіраўся паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і элекцыйны соймы (падтрымаў кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага)[9][10][11]. Член вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе[12].

У 1767 годзе Антоні Забела стаў членам Радамскай канфедэрацыі[13]. У тым жа 1767 годзе ён быў выбраны паслом ад Лідскага павета на сойм Рэпніна. Антоні Забела ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, якая была прызначана пад ціскам з боку расійскага пасла князя Мікалая Рэпніна для вызначэння канстытуцыі Рэчы Паспалітай[14].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэнаў Белага арла (1761), Святога Міхаіла і Святога Станіслава.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1744/1748 годзе ён ажаніўся з Соф’яй з Шчытоў-Неміровічаў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Шчыта-Неміровіча (пам. 1745) і Петранелы Схаластыкі Валадковіч. Ад яе меў дзяцей:

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 240.
  3. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 675
  4. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. / zestawili w porządek abecadłowy Jerzy Dunin-Borkowski i Miecz. Dunin-Wąsowicz, Lwów 1910, s. 263
  5. Diarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 29.
  6. Diarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 132.
  7. Diarjusze sejmowe z wieku XVIII.T.III. Diarjusze sejmów z lat 1750, 1752, 1754 i 1758, Warszawa 1937, s. 242.
  8. Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 140.
  9. Zestawienie według województw, nazwisk, posłów zasiadających na sejmie convocationis 1764 r., Archiwum Państwowe Poznań, Zespół Akta braci czeskich rkps 2105, k. 5.
  10. Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 102.
  11. Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 114.
  12. Volumina Legum, t. VII, Petersburg 1860, s. 170.
  13. Korwin [Kossakowski] S., Trzeci Maj i Targowica, Kraków 1890, s. 227.
  14. Aleksander Kraushar, Książę Repnin i Polska, Warszawa 1900 t. II, s. 319.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008