Юзаф Забела
Юзаф Забела | |
![]() Герб «Тапор і Ліс» | |
Дзейнасць | дыпламат |
---|---|
Член у | |
Нараджэнне | каля 1750 |
Смерць | 9 мая 1794
|
Пахаванне | |
Дынастыя | Род Забелаў |
Бацька | Антоні Забела |
Маці | Соф’я са Шчытоў[d] |
Жонка | Марыяна з Сабалеўскіх[d] |
Ваенная служба | |
Званне | генерал |
Узнагароды |
Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».
У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[1]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.
Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вяроўкін-Шэлюта У. Забелы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 637. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Таргавіцкія канфедэраты
- Нарадзіліся ў 1750 годзе
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Род Забелаў
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Лоўчыя вялікія літоўскія
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Павешаныя