Шыпіёнэ нарадзіўся ў сям’і Франчэска Кафарэлі і Артэнсіі Баргезэ і спачатку насіў прозвішча Кафарэлі. У бацькі не было сродкаў аплачваць навучанне Шыпіёнэ, і за яго вучобу сродку ўносіў дзядзька па матчынай лініі, Каміла Баргезэ (будучы Папа Рымскі Павел V). Пасля 1605 года, калі Каміла Баргезэ ўзышоў на папскі прастол, ён дастаткова хутка прысвоіў Шыпіёнэ званне кардынала, што давала яму права выкарыстоўваць імя і герб Баргезэ. У гады кіравання Паўла V кардынал Баргезэ валодаў велізарнай уладай у якасці сакратара Папы і главы ватыканскага ўрада. Ад свайго імя і ад імя Папы Шыпіёнэ збіраў шматлікія падаткі і зборы, набыў велізарныя ўчасткі зямлі для сямейства Баргезэ. Кардынал Баргезэ памёр у 1633 годзе ў Рыме і пахаваны ў капэле Баргезэ ў цэрквы Санта-Марыя-Маджорэ.